Мовы Еўразіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мовы Еўразіі
Remove ads

Еўразія — найбольш вывучаны ў лінгвагенетычным стаўленні кантынент, у ім прадстаўлена 21 сям’я, 4 ізалята і каля 12 некласіфікаваных моў.

Thumb
Моўныя групы Азіі

Спіс моў Еўразіі

Наступныя 2 сем’і звычайна завуцца каўказскімі мовамі (не-генетычнае аб’яднанне):

  • Паўночнакаўказская сям’я {34}, не агульнапрынятае адзінства, складаецца з:
    • Абхаза-адыгскіх моў
    • Нахска-дагестанскіх моў
  • Картвельская сям’я {6}

Наступныя 5 сем’яў умоўна завуцца «Палеаазіяцкімі мовамі» (не-генетычнае аб’яднанне):

  • Енісейская сям’я {2}
  • Юкагірская (юкагіра-чуванская) сям’я {2}
  • Чукоцка-камчацкая сям’я {5}, у тым ліку: чукоцкая мова, каракская мова, ітэльменская мова і інш.
  • Ніўхская мова (ізалят) {1}
  • Айнская сям’я † {3}
Старажытныя мовы (не існую цяпер)
  • Тырэнская сям’я {2} † (укл. этруская мова)
  • Хурыта-ўрарцкая сям’я † {2}
  • Шумерская мова (ізалят) † {1}
  • Эламская мова (ізалят) † {1}
  • Некласіфікаваныя мовы {12}, у тым ліку іберская мова †, кіпра-мінойская мова †, этэакрыцкая мова †, хацкая мова †, касіцкая мова † і іншыя рэліктавыя мовы Заходняй Еўразіі.
Remove ads

Колькасць моўных сем’яў

Станам на сярэдзіну 1980-х гадоў.

Больш інфармацыі сям’я, СНД, тыс. чал. ...
Remove ads

Мовы Еўропы

Thumb
Мовы Еўропы

Большасць моў Еўропы належаць да індаеўрапейскай моўнай сям’і. З агульнай колькасці еўрапейскага насельніцтва ў 744 мільёны на 2018 год каля 94 % з’яўляліся носьбітамі індаеўрапейскай прамовы.

У межах індаеўрапейскай моўнай сям’і магчыма вызначыць тры найбуйнейшыя групы — раманскія мовы, славянскія мовы і германскія мовы — з больш чым 200 мільёнамі носьбітаў у кожнай з груп. Больш дробныя групы індаеўрапейскіх моў, якія сустракаюцца ў Еўропе, уключаюць грэка-элінскую (каля 13 млн.), балтыйскую (каля 7 млн.), албанскую (каля 5 млн.), індаарыйскую (каля 1,5 млн.) і кельцкую (каля 1 мільёна).

З прыблізна 45 мільёнаў еўрапейцаў, якія размаўляюць на неіндаеўрапейскіх мовах, большасць размаўляе на мовах уральскіх і цюркскіх сем’яў. Менш за 1 % еўрапейскага насельніцтва размаўляе на баскскай мове ці мовах Каўказа. Іміграцыя дадала значныя суполкі носьбітаў афрыканскіх і азіяцкіх моў, якія складаюць каля 4 % насельніцтва. Вельмі распаўсюджанай у Еўропе з’яўляецца арабская мова.

Пяць моў маюць больш за 50 мільёнаў носьбітаў у Еўропе: французская, італьянская, нямецкая, англійская і руская. У той час як руская мова мае найбольшую колькасць носьбітаў (больш за 100 мільёнаў у Еўропе), англійская мова мае найбольшую колькасць носьбітаў у агульнай складанасці, у тым ліку каля 200 мільёнаў носьбітаў англійскай як другой матчынай альбо замежнай.

Больш інфармацыі сям’я, група ...
Remove ads

Мовы Азіі

Каля 40 % усяго насельніцтва Азіі размаўляе на мовах сіна-тыбецкай і 30 % — на мовах індаеўрапейскай макрасям’і.

Па стане на сярэдзіну 1980-х гадоў (тыс. чал.).

Больш інфармацыі сям’я, група ...
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads