Марбургскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марбургскі ўніверсітэт імя Філіпа (ням.: Philipps-Universität Marburg), універсітэт Марбурга — першы пратэстанцкі ўніверсітэт Германіі; заснаваны ў 1527 гесэнскім ландграфам Філіпам Вялікадушным у Марбургу.
Remove ads
Пра ўніверсітэт

Марбургскі ўніверсітэт разам з Гайдэльбергскім, Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Фрайбургскім адносіцца да ліку гістарычных германскіх універсітэтаў, што сфармавалі на працягу многіх стагоддзяў Германію як агульнаеўрапейскі цэнтр навукі і асветы.
Марбургскі ўніверсітэт узнік як галоўны нямецкі пратэстанцкі ўніверсітэт. Вядомы сваімі даўнімі традыцыямі непрымання абскурантызма.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Людвіг фон Зібель, археолаг, прафесар
Беларусы ў Марбургскім універсітэце
- Аркадзь Арэхва, беларускі грамадскі дзеяч (медыцына)
- Аляксей Арэшка, дзеяч беларускай эміграцыі (хімія, 1947-1949)
- Раіса Жук-Грышкевіч, беларуская грамадская дзяячка (стаматалогія, 1945-1948)
- Уладзімір Набагез, беларускі грамадскі дзеяч (медыцына, 1945-1949)
- Барыс Рагуля, беларускі палітычны дзеяч, вайсковец (медыцына)
- Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец (медыцына, 1945-1950)
- Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (псіхалогія, 1947-1950)
Зноскі
- Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads