Марвары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марвары (саманазва: मारवाड़ी) — індаарыйская мова, родная мова народа марвары. Распаўсюджана ў індыйскіх штатах Раджастхан, Гуджарат і Хар’яна, а таксама ў пакістанскай правінцыі Сінд. Колькасць носьбітаў — 22 млн чал.
Remove ads
Паходжанне
Марвары часцяком разглядаюць як варыянт мовы раджастхані. Вылучылася ў перыяд сярэднявечча з літаратурнай старажытнай гуджарацкай мовы. Выкарыстоўвалася ў раджастханскай вобласці Марвар прадстаўнікамі гарадскіх гандлёвых і рамесных колаў. У адрозненне ад класічнай мовы раджастхані, запісы рабіліся на махаджані. У наш час запісы робяцца на дэванагары.
Марвары не мае афіцыйнага статусу, не выкладаецца ў навучальных установах, аднак шырока ўжываецца ў вуснай форме. Маюцца літаратурныя творы і фальклорныя запісы на марвары.
Remove ads
Дыялекты
Стандартным марвары лічыцца джадхпурскі дыялект. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 3 рэгіянальныя дыялекты.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads