Маргарыта Аляксандраўна Ляўчук
беларуская оперная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маргарыта Аляксандраўна Ляўчук (нар. 16 красавіка 1990, Страдзеч, Брэсцкая вобласць) — беларуская оперная спявачка (сапрана).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла музычную школу, Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж, Акадэмію музыкі. Удзельнічала ў некалькіх міжнародных конкурсах, фіналістка тэлевізійнага конкурсу «Большая опера» (Расія, 2017).
Салістка Музычнага Дома «Класіка» і экс- Вялікага тэатра оперы і балета (Беларусь)[1]. Выканала партыю Віялеты ў «Травіяце» (Мінск, Львоў) і інш.
Удзельнічала ў перадвыбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года. Адказная па пытаннях захавання культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным упраўленні[2]. У сувязі з пераследам у Беларусі, пачатым падчас яе гастроляў у Літве, была вымушана застацца там з сярэдзіны восені 2020 года[3].
У чэрвені 2024 года стала вядома, што Брэсцкі абласны суд завочна прызначыў Ляўчук некалькі гадоў пазбаўлення волі і штраф[4].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads