Маргарыта Бургундская (каралева Францыі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маргарыта Бургундская (каралева Францыі)
Remove ads

Маргарыта Бургундская (фр.: Marguerite de Bourgogne; 1290 — 30 красавіка 1315) — каралева Францыі з 1314 па 1315 (намінальна).

Хуткія факты Маргарыта Бургундская, Каралева Францыі ...
Remove ads

Біяграфія

Бацькі: Рабер II, герцаг Бургундскі і Агнэса Французская, дачка караля Францыі Людовіка IX Святога. 23 верасня 1305 года была выдадзена замуж за будучага караля Людовіка X. У 1314 годзе на пару з Бланкай Бургундскай была абвінавачана ў шлюбнай нявернасці і пасаджана ў крэпасць Шато-Гаяр, дзе, хутчэй за ўсё, была забіта, калі яе мужу Людовіку X захацелася жаніцца — на Клемецыі Венгерскай.

У дачыненні да адзінай дачкі Маргарыты — будучай каралевы Навары Жанны II — былі сумненні, ці народжана яна ад Людовіка ці ад стайніка Філіпа д`Анэ, палюбоўніка Маргарыты. Гэтыя сумненні сыгралі не апошнюю ролю ў справе адхілення Жанны ад наследавання кароны Францыі, і прыняцця так званага салічнага закона, які ў сваю чаргу ўрэшце прывёў да перапынення асноўнай галіны дынастыі Капетынгаў і пачатку Стагадовай вайны.

Remove ads

Зноскі

  1. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads