Маргарыта Паўлаўна Ворыхава

дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маргарыта Паўлаўна Ворыхава (нар. 6 чэрвеня 2001) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка. Сустаршыня Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы з 2024 года. Прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі з 2024 года. Чаліца Каардынацыйнай рады 3-га склікання.

Remove ads

Біяграфія

Жыла ў Полацку, пазней пераехала ў Мінск[6]. Два гады вучылася на факультэце эканомікі і менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Вымушана з’ехаць з Беларусі ў 2021 годзе з прычыны пагрому грамадскіх арганізацый[7]. У 2022 годзе працавала праектнай менеджаркай у маркетынгавым агенцтве ў Тбілісі[6]. Год вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па кірунках міжнароднай эканоміцы і палітыцы. Пасля працавала ў IT-кампаніі[7].

Remove ads

Грамадска-палітычная дзейнасць

Удзельнічала ў дзейнасці Еўрапейскага моладзевага парламенту (англ.) і Задзіночання беларускіх студэнтаў. Прэзідэнт Беларускай Нацыянальнай моладзевай рады «Рада». Прадстаўляла «Раду» ў кантактнай групе Савета Еўропы і ў Кансультатыўнай радзе Еўрапейскага Саюза[7][8].

29 красавіка 2024 года абраная сустаршынёй Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы[9].

У 2023 годзе перайшла працаваць у Офіс Святланы Ціханоўскай[7]. 6 жніўня 2023 года стала дарадцай Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве[8].

Праз удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе яе выбарчы спіс «Моладзевы наступ» быў прызнаны рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкім фармаваннем, а супраць яе была ўзбуджаная крымінальная справа[10][11]. Па выніках галасавання прайшла дэлегатам у Каардынацыйную раду 3-га склікання па спісе «Моладзевага наступу»[12][13].

4 жніўня 2024 года на канферэнцыі «Новая Беларусь  (руск.)» анансавана Святланай Ціханоўскай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па моладзевай палітыцы[14].

Remove ads

Узнагароды

9 лістапада 2023 года ў Бруселі атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023»[15].

Сям’я

Маці – Інэса Ворыхава. У сувязі з палітычнай дзейнасцю дачкі арыштавана 30 лістапада 2023 года на 15 дзён[16].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads