Маргарыта Рыгораўна Махнёва

беларуская вяслярка From Wikipedia, the free encyclopedia

Маргарыта Рыгораўна Махнёва
Remove ads

Маргарыта Рыгораўна Махнёва (нар. 13 лютага 1992, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. Бронзавы прызёр ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015), сярэбраны (2019) і бронзавы прызёр (2013, 2014) чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка (2014, 2015), сярэбраны (2016) і бронзавы (2013, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск).

Хуткія факты Маргарыта Рыгораўна Махнёва, Агульная інфармацыя ...

Скончыла факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна (2013) [1].

11 студзеня 2022 года за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў г. Токіа (Японія) была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені[2].

Remove ads

Зноскі

  1. МАХНЕВА (ТИШКЕВИЧ) МАРГАРИТА ГРИГОРЬЕВНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads