Маргарыта I Эльзаская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маргарыта I Эльзаская
Remove ads

Маргарыта I Эльзаская (фр.: Marguerite d'Alsace; нар. каля 1145 — пам. 15 лістапада 1194) — графіня Фландрыі з 1191 года.

Хуткія факты графіня Фландрыі, Папярэднік ...
Remove ads

Радавод

Бацькі Маргарыты — граф Фландрыі Т'еры Эльзаскі і яго 2-я жонка Сібіла Анжуйская (каля 1112/1116 — 1165).

Унучка па бацьку — Т’еры II, герцага Латарынгіі, па маці — Фулька V, графа Анжу і караля Іерусаліма.

Асабістае жыццё

Каля 1160 года выйшла замуж за Раўля II (1145 — 17 чэрвеня 1176), графа дэ Вермандуа, аднак гэты шлюб быў прызнаны не здзейсненым.

У красавіку 1169 годзе выйшла замуж за Бадуэна V, графа Эно (1150 — 17 снежня 1195), маркграфа Намюра, сына графа Эннае Бадуэна IV і Алісы Намюр, дачцэ Готфрыда Намюра.

Бадуэн V і Маргарыта I Эльзаская мелі пяць сыноў і трох дочак:

  • Ізабелу (23 красавіка 1170-15 сакавіка 1190) — жонку караля Францыі Філіпа II.
  • Бадуэна VI (ліпень 1172—1205) — графа Фландрыі і Эно, імператара Лацінскай імперыі.
  • Іаланду дэ Эно (1175—1219) — жонку П’ера II дэ Куртэнэ.
  • Філіпа I Высакароднага (1175— 9 кастрычніка 1212) — маркграфа Намюра.
  • Генрыха I (1176—16 чэрвеня 1216) — імператара Лацінскай імперыі.
  • Сібілу (1179—9 студзеня 1217), жонку Гішара дэ Бажэ.
  • Юстас (памёр у 1219 годзе) — рэгента Фесалоніцкага каралеўства.
  • Готфрыда дэ Эно.

У 1177 годзе была прызначана сваім братам Філіпам I Эльзаскім, спадчынніцай прастола Фландрыі. У 1191 годзе Філіп I памёр падчас падчас трэцяга крыжовага паходу і Маргарыта стала графіняй Фландрыі. Разам з ёй стаў суправіцелем яе муж Бадуэн V (пад імем Бадуэна VIII).

Маргарыта I Эльзаская памерла ў 1194 годзе.

Thumb
Пячатка Маргарыты I Эльзаскай
Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads