Маргерыт Юрсенар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маргерыт Юрсена́р (фр.: Marguerite Yourcenar; 1903, Брусель — 1987, Маўнт-Дэзерт, Штат Мэн, ЗША) — французская і бельгійская пісьменніца, паэтэса, перакладніца, эсэістка.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Бельгіі ў мяшанай бельгійска-французскай сям’і. Маці памерла праз 10 дзён пасля родаў. Гадавалася ў доме бабулі па бацькоўскай лініі, дзе яе даглядаў бацька Мішэль дэ Крэянкур. Псеўданім Юрсенар — анаграма прозвішча Крэянкур. Атрымала хатнюю адукацыю. З дзяцінства размаўляла па-французску, па-англійску, па-італьянску, па-грэчаску, па-галандску, лёгка чытала на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах. У 1980 г. стала першай жанчынай, якая ўвайшла ў Французскую акадэмію.
Remove ads
Творчасць
Першы твор — паэму «Сад хімер» — выдала на грошы бацькі. У 1929 г. з’явіўся першы раман «Аляксіс». У свае творы часта ўводзіла бісексуальных постацяў. У 1938 г. выдала зборнік «Арыентальныя навелы» , што грунтаваліся на паданнях. Пры напісанні рамана «Успаміны Адрыяна» (1951) выкарыстала тэксты на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах, што тычыліся жыцця рымскага імператара Адрыяна.
Беларускія пераклады
Па‐беларуску ёсць пераклад некаторых навелаў з зборніку «Арыентальныя навелы» і чорны пераклад аповесці «Anna, soror…», якія з’явіліся малым тыражом у дыяспары.
Remove ads
Узнагароды
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэр ордэна «За заслугі»
- Афіцэр ордэна Леапольда I
Прызнанне
Член Французскай акадэміі з 1981, першая жанчына, абраная ў Акадэмію (незвычайным з’яўляецца таксама абранне бельгійца). Прэмія Эразмус (1983).
Зноскі
- AA.VV. Marguerite Yourcenar // Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de Belgique — BXL. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 6 студзеня 2019.
- Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 17 студзеня 2019.
- http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 1 лістапада 2015.
- Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads