Маркавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Маркавічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гадзічаўскага і Рагі-Ілецкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паддабранскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[3]. 19 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глыбоцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёска Глыбоцкае і пасёлак Зімні)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1602 чалавекі[5], з іх 92,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 3,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1264 чалавекі[7].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads