Марка Шчэпавіч

сербскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ма́рка Шчэ́павіч (сербск.: Марко Шћеповић / Marko Šćepović; нар. 23 мая 1991, Бялград, Югаславія) — сербскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Луга».

Хуткія факты Марка Шчэпавіч, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Прафесійную кар’еру Марка Шчэпавіч пачаў у 2010 годзе, падпісаўшы кантракт з «Партызанам». 2 верасня 2013 ён перайшоў у «Алімпіякос» за 3,5 мільёны еўра[3]. 22 лютага 2014 Шчэпавіч здзейсніў свой першы хет-трык у выязной гульні з «ОФІ Крыт»[4].

20 жніўня 2014 Марка быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Мальёрка» другога іспанскага дывізіёна[5]. 25 лютага 2015 на правах арэнды далучыўся да складу расійскага «Церака», аднак за расійскі клуб згуляў толькі ў адным матчы. У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Мускрон-Перувельз».

У жніўні 2016 года, канчаткова пакінуўшы «Алімпіякос», падпісаў кантракт з «Відэатонам», пазней клуб змяняў назвы паслядоўна на «МОЛ Відзі» і «Фехервар». Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Венгрыі.

У жніўні 2019 года перайшоў у турэцкі «Рызеспор», у лютым 2020 года пакінуў каманду. Другую палову 2020 года правёў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд». У студзені 2021 года далучыўся да кіпрскай «Амоніі», з якой стаў чэмпіёнам краіны. Пакінуў клуб па закачэнні сезона 2021/22.

У лютым 2023 года стаў іграком іспанскага «Луга».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

12 кастрычніка 2012 Шчэпавіч дэбютаваў за зборную Сербіі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2014 з Бельгіяй.

Дасягненні

Партызан Бялград
  • Чэмпіён Сербіі (3): 2010/11, 2011/12, 2012/13
  • Уладальнік Кубка Сербіі: 2011
Алімпіякос
Відэатон
  • Чэмпіён Венгрыі: 2017/18
  • Уладальнік Кубка Венгрыі: 2019
Амонія
  • Чэмпіён Кіпра: 2020/21
  • Уладальнік Кубка Кіпра: 2022
  • Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2021

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads