Маркел Сцяпанавіч Савіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маркел Сцяпанавіч Саві́цкі (19 чэрвеня 1898, вёска Расасна, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 1975) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962), прафесар (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Хуткія факты Маркел Сцяпанавіч Савіцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Расасна (сучасны аграгарадок у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1924) і да 1935 г. працаваў у навукова-даследчых установах Беларусі. У 1963—1974 гг. загадчык, прафесар кафедры раслінаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 120 навуковых прац па агратэхніцы збожжавых культур. Прапанаваў структурную формулу ўраджайнасці палявых культур, распрацаваў методыку норм высеву збожжавых культур па аптымальным сцебластоі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны» (1966), пяццю медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Яго імем названа аўдыторыя ў корпусе № 4 БДСГА.

Асноўныя публікацыі

  • Биологические и агрономические основы формирования высоких урожаев зерновых культур. — М., 1968.
  • Теоретические основы методики определения норм высева зерновых культур по оптимальному стеблостою. — М., 1971.
  • Структура урожая зерновых культур в Белоруссии: Метод. пособие для повышения квалификации агрономов / М. С. Савицкий, М. Е. Николаев; М-во сельск. хоз-ва СССР. Белорус. с.-х. акад. — Горки: [БСХА], 1974.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads