Маркінята

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маркіня́та[1] (трансліт.: Markiniata, руск.: Маркинята) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гальшанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

На ўскраіне вёскі, на левым беразе ракі Клява знаходзіцца курганны могільнік: 7 насыпаў вышынёю 6—8 м (абследавала ў 1974 г. А. Калечыц, раскапаны 4 курганы). Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі пахаванняў на грунце і ў гаршчках, а таксама сякеры, ромбападобныя і ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў, нажы, шпоры, спражкі, бронзавыя ўпрыгожанні і дэталі конскай збруі. Датуецца 10—12 ст., адносіцца да культуры ўсходнелітоўскіх курганоў.

Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Гальшанскага сельсавета[2], да 15 снежня 1997 года — у склад Семярніцкага сельсавета.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads