Марк Анатолевіч Захараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марк Анатолевіч Захараў
Remove ads

Марк Анатолевіч Захараў (руск.: Марк Анатольевич Захаров; 13 кастрычніка 1933, Масква — 28 верасня 2019, Масква) — савецкі і расійскі рэжысёр театра і кіно, акцёр, сцэнарыст, педагог, літаратар, грамадскі дзеяч. Мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола («Ленкам») (19732019).

Хуткія факты Марк Анатолевіч Захараў, Дата нараджэння ...

Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1977), Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) і трох Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (1992, 1997, 2002). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Герой Працы Расійскай Федэрацыі (2018).

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута некалькі гадоў займаўся рэжысурай у розных маскоўскіх тэатрах, а ў 1973 годзе стаў галоўным рэжысёрам Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола (з 1990 «Ленком»).

Творчасць

Паставіў спектаклі: «Іваноў» А. Чэхава (1973), «„Юнона“ і „Авось“» А. Вазнясенскага і А. Рыбнікава (1980), «Тры дзяўчыны ў блакітным» Л. Петрушэўскай (1985), «Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, «Мудрэц» паволле А. Астроўскага (абодва 1989), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (1993) і інш. Драматычным творам імкнуўся надаць сугучную сучасным праблемам трактоўку; спектаклі выразныя структурай, часта насычаны музыкай і танцам.

Як кінарэжысёр стварыў фільмы ў тым ліку па творах Рыгора Горына і Яўгена Шварца, а таксама па ўласных сцэнарыях[4]. Самыя вядомыя яго стужкі — тэлефільмы: «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхаўзен» (1979), кінафільм «Забіць дракона» (1989) і інш.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія СССР, 1987
  • Дзяржаўная прэмія Расіі, 1992

Зноскі

  1. Mark Zakharov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #123179173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads