Шолам-Алейхем
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шолам-Алейхем (сапр. Шолам Нохумавіч Рабіновіч; 2 сакавіка 1859, Пераяслаў, Украіна — 13 мая 1916, г. Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі пісьменнік.
Remove ads

Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў хедары і Пераяслаўскім рускім павятовым вучылішчы. Друкаваўся з 1879. Пісаў на мовах іўрыт, ідыш і рускай. У раманах «Сэндэр Бланк і яго сямейка» (1887), «Стэмпеню» (1888), «Ёселе-салавей» (1889), «Патоп» (1907), «Блукаючыя зоркі» (1909-11), аўтабіяграфічнай кнізе «3 кірмашу» (1916, няскончана), аповесцях, п'есах, цыклах апавяданняў, нарысах, сатырычных памфлетах крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць, стварыў вобразы таленавітых людзей з народа, наследаваў дэмакратычныя і асветніцкія традыцыі рускай і еўрапейскіх літаратур. У 1908 і 1914 наведаў Беларусь. Падзеі, звязаныя з яго выступленнем у Баранавічах, знайшлі адлюстраванне ў апавяданні «Станцыя Баранавічы».
На беларускую мову творы Шолам-Алейхема перакладалі Ф. Баторын, З. Бядуля, М. Валошка, А. Васілевіч, Ю. Канэ, В. Рубінчык, У. Саламевіч, Г. Шупенька і інш.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Хлопчык Мотка: 4-е выд. — Мн., 1938.
- Запіскі коміваяжора. Мн., 1939.
- Дзіцячыя апавяданні. Мн., 1939.
- Апавяданні. Мн., 1940.
- Тэўе-малочнік: Аповесці, апавяданні, юнацкі раман: Пер. з ідыш / Прадм. Ю. Канэ. — Мн.: Маст. літ., 1992. — (Скарбы сусветнай літаратуры);
- Хлопчык Мотл: Аповесць: Для сярэд. шк. ўзросту / Пер. з рус. А. Васілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1993.
- Блукаючыя зоркі. Раман / Пер.: Г. С. Шупенька, У. Саламевіч. — Мн.: Бел. навука, 1998. (Школьная бібліятэка).
- Ад Пейсаха да Кучак (апавяданне). Пер. В. Рубінчык // Альбино плюс. — Спецвыпуск № 10. — Лунінец, 2009. (гл. таксама http://belisrael.info/?p=6703)
Remove ads
Зноскі
- Find a Grave — 1996. Праверана 24 жніўня 2019.
- Ременик Г. А. Шолом-Алейхем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- Kuiper K. Sholem Aleichem // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ременик Г. А. Шолом-Алейхем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads