Марсель Лефеўр (архіепіскап)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марсель Лефеўр (архіепіскап)
Remove ads

Марсель-Франсуа Лефеўр (фр.: Marcel-François Lefebvre, 29 лістапада 1905, Туркуэн, Францыя25 сакавіка 1991, Марціньі, Швейцарыя) — каталіцкі архіепіскап, генеральны настаяцель Кангрэгацыі Святога духу (1962—1968), заснавальнік і генеральны настаяцель Святарскага брацтва св. Пія X (FSSPX). Крытычна ставіўся да некаторых рашэнняў Другога Ватыканскага сабора і наступных рэформ у Каталіцкай Царкве.

Хуткія факты мансеньёр[d] Марсель Лефеўр, тытулярны біскуп ...
Remove ads

Эконскія Хіратаніі

У 1987 г. Лефеўр абвясціў аб сваім намеры хіратанісаць біскупа, які б мог працягуць яго справу пасля яго смерці. Паколькі па сучасным каталіцкім кананічным праве высвячэнне біскупа патрабуе дазволу Папы, узнікла патрэба ва ўзгадненні сітуацыі. Вясной 1988 года была дасягнутая дамоўленасць з Ватыканам (які прадстаўляў кардынал Ёзэф Ратцынгер) па рэгулярызацыі становішча брацтва і хіратаніі для яго дадатковага біскупа. У кароткім часе Лефеўр пераглядзеў сваё рашэнне і 30 ліпеня 1988 ў Эконе разам з Антоніа дэ Кастра Маерам высвяціў на біскупаў адразу чатырох святароў брацтва, кандыдатуры якіх не былі ўзгодненыя з Рымам: Бернара Цісье дэ Малерэ, Рычарда Вільямсана, Альфонса дэ Галарэта і Бернара Феле.

Згодна з правілам, якое дзейнічала з 1951, неўзгодненая з Рымам хіратанія мела сваім рэзультатам аўтаматычнае адлучэнне як самога Лефеўра, так і чатырох новых біскупаў. Факт адлучэння са спасылкаю на кодэкс кананічнага права быў прадэклараваны 2 ліпеня 1988 ў моту пропрыа Яна Паўла II «Ecclesia Dei». Гэта прывяло да расколу брацтва на ўласна FSSPX і FSSP, якое захавала еднасць з Рымам, не пакінуўшы пры тым традыцыйнага абраду набажэнства. FSSPX, якое працягваў узначальваць Лефеўр, не прызнала гэтага адлучэння сапраўдным; адмаўлялі яго дзейснасць і некаторыя каталіцкія дзечы з тых, якія не разрывалі еднасці з Рымам (у прыватнасці, Майкл Дэвіс). Святары FSSPX пры сваіх набажэнствах не пераставалі памінаюць Папу і мясцовага ардынарыя.

У 1991 Лефеўр памёр ад рака. У яго пахаванні бралі ўдзел каталіцкія біскупы.

У 2009 адлучэнні былі знятыя, але поўныя кананічныя зносіны FSSPX з Рымам дагэтуль не адноўлены, і з пункту гледжання Рыма святарства брацтва знаходзіцца пад забаронаю святарскай дзейнасці.

Remove ads

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

  1. Marcel Lefebvre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Marcel Lefebvre // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads