Марфа Барэцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рфа Барэ́цкая, ці Ма́рфа-паса́дніца (даты нараджэння і смерці невядомыя) — наўгародская баярыня, удава пасадніка І. А. Барэцкага. Вызначалася розумам, энергіяй і красамоўствам.

У 1470-я г. разам з сынамі ўзначальвала варожую маскоўскаму вялікаму князю Івану IIІ групоўку баяр — прыхільнікаў пераходу Наўгародскай феадальнай рэспублікі ў падданства ВКЛ (гл. Барэцкія). У 1477 г. Марфа-пасадніца і яе прыхільнікі сарвалі ратыфікацыю вечам дагавора аб прызнанні Івана III неабмежаваным уладаром Ноўгарада. У студзені 1478 года Ноўгарад капітуляваў перад войскам Івана III, які выслаў Марфу-пасадніцу ў Маскву, потым у Ніжні Ноўгарад, дзе яна пад іменем Мар’і пастрыжана ў манашкі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads