Ніжні Ноўгарад

горад у Расіі, сталіца Прыволжскай федэральнай акругі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніжні Ноўгарадmap
Remove ads

Ніжні Ноўгарад (руск.: Нижний Новгород; з 1932 да 1990 — Горкі, руск.: Горький) — горад у цэнтральнай Расіі, адміністрацыйны цэнтр Прыволжскай федэральнай акругі і Ніжагародскай вобласці. Другі па колькасці насельніцтва горад у Прыволжскай федэральнай акрузе і на рацэ Волзе, сёмы па колькасці насельніцтва горад у краіне. Заснаваны па некаторых ацэнках 4 (10) лютага 1221 года уладзімірскім князем Юрыем Усеваладавічам як памежная крэпасць.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Размешчаны ў цэнтры Усходне-Еўрапейскай раўніны, на сутоку Акі і Волгі. Ака дзеліць горад на дзве часткі: на высокім правым беразе размешчана нагорная на Дзятлавых гарах, і зарэчная — на яе левым нізінным беразе. На левым беразе Волгі размешчаны горад-спадарожнік Бор.

Remove ads

Гісторыя

Сядзіба князёў

Заснаваны вялікім князем Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на сутоку рэк — Волгі і Акі. У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесена сталіца Уладзіміра-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзмітрый Канстанцінавіч (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную крэпасць і некалькі цэркваў.

Наймацнейшая крэпасць Маскоўскага княства

Пасля далучання да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале рускай дзяржавы (Васіль Шуйскі). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых крэпасцяў у Расіі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара. Крэпасць здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.

У 1612 годзе «народнае апалчэнне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзмітрыя Пажарскага разбіла і выгнала з Масквы польска-літоўскія войскі. Галоўная плошча горада перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі крэпасці.

У наступным стагоддзі горад служыў важным гандлёвым цэнтрам,. У 17 і 18 стагоддзях атрымаў развіццё адмысловы стыль у іконапісе і архітэктуры — Строганаўскі стыль.

Гандлёвы цэнтр

У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены Макар’еўскі кірмаш, які пачаў прыцягваць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагоддзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расійскай імперыі. Развіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагоддзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны. У 1909-17 гадах выдавалася газета «Казьма Мінін».

Пісьменнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ пры яго жыцці ўлады перайменавалі горад у Горкі, пасля вяртання пісьменніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая ў 1991 годзе.

У часы СССР горад быў закрыты для наведвання для забеспячэння сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародскіх прадпрыемствах. Фізік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 года.

Remove ads

Прамысловасць

Аўтамабілебудаванне.

Адукацыя

Насельніцтва

Больш інфармацыі Статыстыка колькасці насельніцтва з 1811 па 2025, Год ...
Remove ads

Памятныя мясціны

Транспарт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads