Марцыян Белазор
(пам. 1707) полацкі ўніяцкі архіепіскап From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марцыян Белазор (польск.: Marcjan (Michał) Białłozor; каля 1627 — 18 чэрвеня 1707) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Белазораў герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і ў Станіслава (?).
Уступіў у манаскі ордэн базыльянаў і быў пасланы на вучобу ў Рым. Архімандрыт Гарадзенскага Каложскага Барыса-Глебскага манастыра, з 1661 — Віленскага Троіцкага, епіскап пінскі ў 1665—1666 гадах, архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра з 1671 года. Віленскім і Лаўрышаўскім манастырамі валодаў на падставе каралеўскіх прывілеяў, але без згоды кіраўніцтва базыльянскага ордэна, якое вяло супраць Марцыяна шматгадовыя судовыя працэсы. У 1674 годзе забраў усе праваслаўныя цэрквы ў Тураве і ваколіцах.
3 1697 года архіепіскап полацкі. У 1699 годзе дамогся каралеўскага прывілея, якім у унію абарачалася праваслаўная Магілёўская епархія з усімі яе цэрквамі і манастырамі, што цалкам не было ажыццёўлена з-за пачатку Паўночнай вайны.
Remove ads
Зноскі
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads