Марцін Ідэн (фільм, 2019)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Марцін Ідэн» (італ.: Martin Eden) — мастацкі фільм 2019 года рэжысёра П’етра Марчэла[5]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Лука Марынелі, Карла Чэкі, Джэсіка Крэсі, Вінчэнца Немалата, Марка Леанардзі і іншыя.
Remove ads
Сюжэт
Малады неапальскі марак Марцін Ідэн ратуе ад нападу бандытаў Артура, нашчадка буржуазнай сям’і Арсіні, і той запрашае яго да сябе дадому. Там Марцін улюбляецца ў сястру Артура — Алену. Культурная і вытанчаная маладая жанчына становіцца любоўнай апантанасцю і сімвалам сацыяльнага статусу, да якога Марцін імкнецца падняцца. Ён пачынае займацца самаадукацыяй і марыць стаць пісьменнікам. Але літаратурныя працы Марціна адхіляюцца рэдакцыямі, як занадта новыя для стандартызаваных густаў. А для Алены і яе буржуазнай сям’і адсутнасць «пасады» з’яўляецца праблемай, ці, хутчэй, недаравальным недахопам. Пад уплывам старога інтэлектуала Рэса Брысендэна Марцін знаёміцца з сацыялістамі, уступаючы ў канфлікт з Аленай і яе буржуазным светам.
Remove ads
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 33 намінацыямі[6].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads