Марцін Фляшчынскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марцін Фляшчынскі (польск.: Marcin Flaszczyński; 10 лістапада 1724, Мазовія — 24 снежня 1761, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Хуткія факты Марцін Фляшчынскі, Дата нараджэння ...

Пасля навучання ў музычнай бурсе пры Пінскім езуцікім калегіуме ўступіў 3 верасня 1740 г. у Таварыства Ісуса. Скончыўшы навіцыят, пад кіраўніцтвам прафесара Станіслава Растоўскага займаўся ў настаўніцкай семінарыі пры Слуцкім езуіцкім калегіуме. Вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1643—1646). Выкладаў у Гродна (1746—1748) і Ломжы (1749—1750). Курс філасофіі прайшоў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1750—1754)[2].

Пасля высвячэння на ксяндза стаў прыдворным прапаведнікам (1756—1757), Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі, якая знаходзілася ў пры віленскім касцёле Св. Рафала (1759—1761). У Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта захоўваюцца рукапісы яго лекцый па рыторыцы за 1759—1761 гг.[2]

Remove ads

Зноскі

  1. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 55-56.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads