Марцін з Врацімавіц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марцін з Врацімавіц (польск.: Marcin z Wrocimowic) (? — 1442) — польскі рыцар герба «Паўкозіц», харунжы кракаўскі, староста ловіцкі.
Remove ads
Біяграфія
Па паходжанні немец з Малапольшчы[1].
Нягледзячы, што ў 1399 годзе страціў сваю вотчыну ў Врацімавіцах (Малапольскае ваяводства), ён не перастаў падпісвацца гэтым прозвішчам.
Згадваецца ў Яна Дугаша. Як харунжы кракаўскі ўдзельнічаў у Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, нёс галоўную харугву з белым арлом, выраніў яе пад націскам крыжакоў, калі вялікалітоўскія войскі пачалі адступленне і завязаўся жорсткі бой паміж польскімі і ордэнскімі войскамі. Калі вялікая харугва ўпала, крыжакі падумалі, што ўжо перамагаюць, але дасведчаныя польскія рыцары, якія былі вакол харужага, амаль адразу ўзнялі харугву зноў.
З 1430 годзе стаў уладальнікам Дэмбоўца (Падкарпацкае ваяводства).
Меў сына, таксама Марціна, які падпісваўся ўжо, як Марцін з Дэмбоўца (але, часам таксама і як Марцін з Врацімавіц).
Выведзены як адзін з персанажаў у Генрыка Сянкевіча ў рамане «Крыжакі». Выяўлены на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads