Крыжакі (раман)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыжакі (раман)
Remove ads

«Крыжакі» (польск.: Krzyżacy) — гістарычны раман Генрыка Сянкевіча, упершыню апублікаваны ў друкаваным выданні «Ілюстраваны Тыднёвік» у 18971900 і ў выглядзе кнігі — у 1900 годзе. Час дзеяння ахоплівае дзесяцігоддзе паміж 1399 (год смерці каралевы Ядвігі) і 1410 (Грунвальдская бітва).

Хуткія факты Крыжакі, Жанр ...

Падчас публікацыі раман увасабляў пратэст супраць германізацыі, якую праводзілі прускія ўлады. Сянкевіч пісаў «Крыжакоў» каб падбадзёрыць сэрцы (польск.: ku pokrzepieniu serc) палякаў. Ён хацеў, каб яго кніга паказала Польшчу ў часы яе ўздыму і магутнасці.

Remove ads

Сюжэт

Гістарычным фонам для крыжакоў абраны перыяд канфлікту ягелонскай Польшчы з Тэўтонскім ордэнам. У час напісання рамана аўтар выкарыстоўваў «Хроніку Янка з Чарнікова» (польск.: «Kroniki Janka z Czarnkowa»), «Гісторыю Яна Длугаша» (польск.: «Historii Jana Długosza»), працы такіх гісторыкаў, як Смолка (польск.: Smolka) і Шайноха (польск.: Szajnocha), нямецкія і французскія гістарычныя работы, карты і г. д.

Галоўныя героі рамана — Юранд са Спыхава і яго дачка Дануся, а таксама польскі рыцар Мацько і яго пляменнік Збышка з Багданца. Трагічнае каханне Збышка і Данусі складае меладраматычную лінію кнігі, а барацьба са здрадніцкімі тэўтонцамі мусіла ўзняць дух палякаў, якія знаходзіліся ў няволі.

Кульмінацыяй рамана з'яўляецца пераможная бітва пад Грунвальдам, прадстаўленая як польска-літоўскі трыумф. Ход бітвы Сянкевіч узнавіў паводле Яна Длугаша і пад уплывам палатна Яна Матэйкі.

У 1900 годзе кніжнае выданне рамана ўвянчала 20-годні юбілей творчасці пісьменніка.

Раман «Крыжакі» ў сувязі з антынямецкімі настроямі ў Польшчы стаў першай кнігай, выдадзенай у краіне пасля завяршэння Другой сусветнай вайны; раман выйшаў у жніўні 1945 года[1].

Кнігу пераклалі на 25 моў, у тым ліку на беларускую (Міхаіл Кенька, выд. 1997).

Remove ads

Экранізацыя

У 1960 годзе, у 550-ю гадавіну бітвы пад Грунвальдам, рэжысёрам Аляксандрам Фордам паводле рамана быў зняты прыгодніцкі фільм пад назвай «Крыжакі».

Беларускія пераклады

  • Крыжакі: Раман: Для ст. шк. ўзросту / Пер. з пол. М. П. Кенькі; [Прадм. і камент. М. П. Кенькі]. — Мн.: Вытвор.-камерц. інавац. прадпрыемства «Асар», 1997. — 719 с. — (Школьная бібліятэка).

Зноскі

  1. H. Markiewicz, Henryk Sienkiewicz, Polski Słownik Biograficzny, t. 37, 1996—1997, s. 214. (польск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads