Марчэла П’ячэнціні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марчэла П’ячэнціні (італ.: Marcello Piacentini) — італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Адзін з галоўных тэарэтыкаў і прыхільнікаў фашысцкай архітэктуры. Прафесар (1929).
Remove ads
Біяграфія
Сын архітэктара Піа П’ячэнціні. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў і ўніверсітэце Ла Сапіенца.
Творчасць
У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў.
Асноўныя працы
- ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—1929 гг.)
- рэстаўрацыя Рымскага опернага тэатра (1926—1928 гг.)
- спартыўны комплекс Фора Італіка (1928—1934 гг.)
- комплекс Сусветнай выстаўкі (1937 г.)
- універсітэцкі гарадок (планіроўка і будынак рэктара, 1930—1935 гг.)
- Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928 г.)
- Палацца ды Джустыцыя ў Мілане (1932—1940 гг.)
- рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932 г.)
Асабісты архіў і бібліятэка
У 1970—1971 гг. дачка М. П’ячэнціні Сафія Анэсі перадала на захаванне ў Цэнтральную бібліятэку архітэктурнага факультэта Рымскага ўніверсітэта Ла Сапіенца «Фонд П’ячэнціні», які ўключае 2300 тамоў і 60 перыядычных выданняў. У 1980 г. Бібліятэцы тэхнічных навук Універсітэта Фларэнцыі быў ахвяраваны «Фонд Марчэла П’ячэнціні», які складаецца з друкаваных матэрыялаў і архіўных дакументаў.
Зноскі
- Marcello Piacentini // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Marcello Piacentini // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Find a Grave — 1996.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads