Юзаф Марыконі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Марыко́ні (пасля 1747 — пасля 1794) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання 1794 года[1].

Хуткія факты Юзаф Марыконі, падстароста вількамірскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Марыконі ўласнага герба італьянскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і Міхала Тадэвуша Марыконі, старасты больніцкага, памускага і падкаморыя вількамірскага[1].

Займаў пасаду падстарасты вількамірскага[1].

Падчас паўстання 1794 года быў прызначаны зямянскім генерал-маёрам Вількамірскага павета і выставіў уласны атрад кавалерыі[1]. У жніўні 1794 года ўдзельнічаў у рэйдзе Міхала К. Агінскага на Інфлянты, пасля ўзначаліў гэты атрад і давёў яго да Варшавы[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads