Марына Валер’еўна Вежнавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марына Валер’еўна Вежнавец (нар. 4 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская балерына, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Заслужаная артыстка Беларусі (2014).
Remove ads
Біяграфія
У дзяцінстве займалася мастацкай гімнастыкай, мае званне кандыдата ў майстра спорту. Пазней захапілася балетам і паступіла ў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. Да 8 класа сумяшчала заняткі ў абедзвюх сферах, пасля зрабіла выбар у карысць балета.
У 1997 годзе скончыла каледж (клас народнай артысткі Беларусі Ірыны Савельевай) і была прынята ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Танцавала на яго сцэне ў 1997—2008 гадах. Першай партыяй Марыны стала партыя Кітры ў спектаклі «Дон Кіхот». Рэпетытытарам Марыны Вежновец стала народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская.
У 2008—2009 гадах з’яўлялася салісткай трупы Санкт-Пецярбургскага тэатра балета Канстанціна (SPBT) і выступала з ім у Парыжы на прэстыжнай сцэне Тэатра Елисейских Палей, у Лондане (Лонданскі Калізей), у Іспаніі. Падчас працы ў тэатры яе яе рэпетытарам была народная артыстка Расіі Любоў Кунакова (у мінулым зорка Марыінскага тэатра).
З 2009 года зноў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова вучыцца ў Ваганаўскай акадэміі балета Санкт-Пецярбурга на аддзяленні педагогікі харэаграфіі.
У красавіку 2011 года ў тэатры прайшоў творчы вечар Марыны Вежнавец і яе партнёра Юрыя Кавалёва.
Remove ads
Рэпертуар Марыны Вежнавец
- «Бахчысарайскі фантан» (Зарэма),
- «Баядэрка» (Нікія і Гамзаці),
- «Балеро» (Дзяўчына),
- «Дон Кіхот» (Кітры, Дульцынэя і Мэрсэдэс),
- «Жызель» (Жызель і Мірта),
- «Кармэн-сюіта» (Кармэн),
- «Карміна Бурана» (Блудніца),
- «Карсар» (Медора),
- «Лебядзінае возера» (Адэта — Адылія),
- «Макбет» (Лэдзі Макбет),
- «Спячая прыгажуня» (Аўрора і Фея бэзу),
- «Рагнеда» (Рагнеда і Ганна Багранародная),
- «Шехеразада» (Забеіда),
- «Шчаўкунок» (персідскі танец),
- «Эсмеральда» (Эсмеральда).
Remove ads
Вобраз у мастацтве
У 2013 годзе мастачка Аксана Аракчэева напісала партэт Марыны Вежнавец да юбілейнага сезону Вялікага тэатра, у рамках цыклу партрэтаў вядучых салістаў беларускага балета. Партрэтныя накіды Марыны Вежновец мастачка рабіла ў Нясвіжы, дзе ў той час танчыла балерына[1]. Балерына прадстаўлена ў вобразе дзяўчыны з балета «Балеро»[2][3].
Зноскі
- Григорян А. Счастье быть вместе(руск.) // Во славу Родины : газета. — Мн.: Мінабароны РБ, 5 жніўня 2017. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2018.
- А. Иванюшко. Балет маслом (руск.)(недаступная спасылка). Минский курьер (24 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2018. Праверана 13 сакавіка 2018.
- Аскеро В.. Оксана Аракчеева: «Гордость нашей семьи – быть разными» (руск.). Журнал «Город женщин» (25 мая 2017). Праверана 13 сакавіка 2018.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads