Марына Уладзіміраўна Пятрова
артыстка балета і педаог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марына Уладзіміраўна Пятрова (6 лютага 1934, Рыга) — беларуская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка БССР (1967).
Remove ads
Біяграфія
У 1952 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча.
У 1952—1972 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968—1971, 1973—1975 і з 1980 года — выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.
Творчасць
Выканала галоўныя партыі ў беларускіх балетах: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я. Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера); у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Гюльнара («Карсар» А. Адана), Вакханка («Вальпургіева ноч» Ш. Гуно), Крылянка («Папялушка» С. Пракоф’ева), Анель («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads