Альпійская балада (балет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альпійская балада — аднаактовы балет Яўгена Глебава, пастаўлены ў 1967 годзе Беларускім дзяржаўным тэтрам оперы і балета[1][2] пад кіраўніцтвам дырыжора Г. Н. Дугашава.

Хуткія факты Альпійская балада, Жанр ...
Remove ads

Гісторыя стварэння

Балет заснаваны на аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Лібрэта было напісана вядомай балерынай і педагогам Раісай Чарахоўскай. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброў[3].

У 1966-м Глебаў стварыў партытуру. А ў наступным годзе балет быў увасоблены на акадэмічнай сцэне харэографам Атарам Дадышкіліяні[1].

Пастаноўка распавядае пра Джулію і Івана, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны збягаюць з канцлагера[1].

Сцэнаграфіяй займаўся мастак Яўген Чамадураў[1].

Remove ads

Акцёры

Іншыя пастаноўкі

У 1972 годзе ставіўся харэографам Атарам Дадзішкіліяні ў Чэлябінскім тэатры оперы і балета  (руск.)[2].

Уплыў на культуру

Пасля стварэння балету Яўген Глебаў на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“».

Спектакль магутна прагучаў на сваіх першых паказах, а потым «пражыў» доўгае і шчаслівае «жыццё»[1]. Рэдка здараецца, каб нацыянальны балетны твор не адно дзесяцігоддзе трымаўся на сцэне і прайшоў больш за 100 разоў[1].

Узнагароды

У 1968 годзе музыка балета «Альпійская балада» ўдастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у адзначэнне 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года[4].

Зноскі

  1. Трагічная экспрэсія «Балады…»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 20 лютага 2014.
  2. Быков В. Долгая дорога домой. — М.: АСТ; Мн.: Харвест, 2005. — С. 216.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads