Марына Уладзіміраўна Слуцкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марына Уладзіміраўна Слуцкая — беларуская дзюдаістка, Заслужаны майстар спорту, 8-разовая чэмпіёнка Беларусі, бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Еўропы, пераможца II Еўрапейскіх гульняў, пераможца і прызёр міжнародных турніраў, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо, трэнер па дзюдо.

Хуткія факты Марына Уладзіміраўна Слуцкая, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

У дзяцінстве тры гады грала на фартэпіяна і баяне, спявала ў хоры. Таксама яна займалася танцамі, баскетболам, тэнісам, плаваннем, лыжнымі гонкамі і вольнай барацьбой. Затым перайшла на дзюдо[4]. Трэніравалася ў Мінску ў СДЮШАР па спартыўных адзінаборствах (Мінск).

Пасля перамогі на чэмпіянаце Еўропы 2017 года ўзначаліла сусветны рэйтынг у сваёй вагавай катэгорыі.

З-за траўмы не змагла прыняць удзел у чэмпіянаце свету[4].

Стварыла клуб дзюдо «Тыгр», дзе трэніравала дзяцей[4]. Па стане на ліпень 2019 года з'яўлялася сарукаводнікам і трэнерам дзіцячага клуба адзінаборстваў «Голд»[5].


У красавіку 2021 года на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у партугальскім Лісабоне, беларуская спартсменка ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг заваявала бронзавы медаль чэмпіянату.

На Алімпійскіх гульнях у Токіа заняла 9 месца. У 1/16 атрымала цяжкую траўму локцевага сустава і не змагла працягнуць барацьбу.

У канцы 2021 прыняла рашэнне завяршыць спартыўную кар'еру.

У студзені 2022 была прызначаная на пасаду старшага трэнера нацыянальнай каманды Беарусі па дзюдо.

Remove ads

Спартыўныя вынікі

  • Першынство Беларусі па дзюдо сярод юніёраў 2009 года — 1;
  • Першынство Беларусі па дзюдо сярод юніёраў 2010 года — 1;
  • Адкрытае першынство Беларусі па дзюдо сярод моладзі 2009 года — 1;
  • Адкрытае першынство Беларусі па дзюдо сярод моладзі 2010 года — 1;
  • Адкрытае першынство Беларусі па дзюдо сярод моладзі 2011 года — 1;
  • Першынство Еўропы па дзюдо сярод юніёраў 2008 года — 2;
  • Першынство Еўропы па дзюдо сярод юніёраў 2010 года — 2;
  • Першынство Еўропы па дзюдо сярод моладзі 2009 года — 3;
  • Першынство Еўропы па дзюдо сярод моладзі 2011 года — 3;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2010 год — 1;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2011 год — 1;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2012 год — 1;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2013 год — 1;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2014 год — 1;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2016 год — 1;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2017 год — 1;
  • Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2020 год — 1;
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads