Марына Францаўна Паплаўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Францаўна Паплаўская
Remove ads

Марына Францаўна Паплаўская (укр.: Марина Францівна Поплавська; 9 сакавіка 1970, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР — 20 кастрычніка 2018 года, каля в. Мілая, Кіева-Святошынскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна) — украінская актрыса, прадзюсар, комік, педагог. Прыма праектаў «Дызель Студыё». Кавалер Ордэна «За заслугі» III ступені (2018, пасмяротна), Ганаровы грамадзянін Жытоміра (2018, пасмяротна).

Хуткія факты Марына Францаўна Паплаўская, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Марына Паплаўская нарадзілася 9 сакавіка 1970 года ў горадзе Наваград-Валынскі ў сям’і Франца Пятровіча Паплаўскага і Ніны Аляксандраўны Філіпавай. Мела сястру Людмілу. Скончыла філалагічны факультэт Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко па спецыяльнасці «украінская мова і літаратура».

Пасля заканчэння ўніверсітэта пачала працаваць у Жытомірскай школе № 26, а потым № 33. Прапрацавала там настаўніцай украінскай мовы і літаратуры больш за 20 гадоў. Таксама Марына вяла мясцовы драмгурток.

У 1993 годзе Марыну запрашаюць у каманду КВЗ «Дзяўчынкі з Жытоміра».

У 1998 годзе яны выступаюць у Вышэйшай лізе КВЗ. Пазней каманда неаднаразова прымае ўдзел у музычным фестывалі «Галасісты КіВіН», атрымлалі ўзнагароды ў 1997 і 2011 гадах. Пасля паспяховых выступаў Марыну запрашаюць на НТВ для ўдзелу ў скетч-шоў «На траіх».

З 2015 года яна брала ўдзел у гумарыстычнай перадачы «Дызель-шоу».

20 кастрычніка 2018 года каля 06:43 раніцы загінула на 49-м годзе жыцця ў аўтакатастрофе ў Кіеўскай вобласці каля вёскі Мілая, калі аўтобус з акцёрамі з Дызель-шоу урэзаўся ў грузавік.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads