Жытомірская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жытомірская вобласць (укр.: Житомирська область) — вобласць на паўночным захадзе Украіны.

Remove ads
Адміністрацыйны цэнтр Жытомірскай вобласці — горад Жытомір.
Колькасць адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці:
- раёнаў — 4;
- населеных пунктаў — 1673, у тым ліку:
- сельскіх — 1619;
- гарадскіх — 54, у тым ліку:
- пасёлкаў гарадскога тыпу — 43;
- гарадоў — 11, у тым ліку:
- гарадоў абласнога значэння — 5;
- гарадоў раённага значэння — 6;
- тэрытарыяльных грамад — 65[1], у тым ліку:
- вясковых грамад — 30;
- пасялковых грамад — 22;
- гарадскіх грамад — 12.
Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Жытомірскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які назначаецца Прэзідэнтам Украіны.
Remove ads
Геаграфічныя звесткі
Месцазнаходжанне
На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласцю, на поўдні — з Вінніцкай вобласцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласцямі Украіны. На поўначы мяжуе з Беларуссю.
Працягласць вобласці з захада на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.
Клімат
Паўночная частка вобласці размяшчаецца ў зоне лісцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынентальны з вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 753 мм.
Рэльеф
Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зніжэннем у поўночным і паўночна-ўсходнім кірунку. Большая частка вобласці (паўднёвая і паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага і Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.
Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.
Карысныя выкапні
На тэрыторыі вобласці ёсць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінеральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элементы — ванадый, скандый, гафній, торый, якія карыстаюцца значным попытам на светавым рынку.
Перспектыўным з’яўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.
У вобласці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — берыл, а таксама тапаз, кварц.
Водныя аб’екты
Па тэрыторыі вобласці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басейна Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласці — Цецераў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавецкае — размешчаныя ў басейне ракі Убарць.
Remove ads
Гісторыя
Засяленне вобласці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.
У V—VII стагоддзях тэрыторыя вобласці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — драўлянамі, цэнтральная частка і поўдзень — палянамі.
У раннефеадальны перыяд (XI — пачатак XII стагоддзяў) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
У першай палове XIII стагоддзя Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскага нашэсця.
У 1350—1360 гадах усходняя частка вобласці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стагоддзях большая частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводства.
Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, вяліся ваенныя дзеянні Казацка-сялянскай вайны.
Пасля далучэння тэрыторыі сучаснай вобласці да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя была ўтвораная Валынская губерня, у 1804 годзе яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.
Жытомірская вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года ў межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе вобласці 23 адміністрацыйныя раёны, 11 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 43 пасёлкі гарадскога тыпу, 1588 вёсак.
Гарады
Раёны вобласці
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads