Марына Яўгенаўна Анікеева

беларуская гаспадарчая і дзяржаўная дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марына Яўгенаўна Анікеева (нар. 4 чэрвеня 1968(1968-06-04), Пскоўскі раён, Пскоўская вобласць) — беларускі эканаміст і палітык.

Хуткія факты Марына Яўгенаўна Анікеева, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 4 чэрвеня 1968 года ў в. Арцюшына Пскоўскага раёна Пскоўскай вобласці РСФСР.

Скончыла Рыжскі Чырванасцяжны інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі імя Ленінскага камсамола, інжынер-эканаміст.

Працавала бухгалтарам Бярозаўскага сыраробнага камбіната, эканамістам па планаванню, вядучым эканамістам па працы, галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па эканоміцы — галоўным эканамістам адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат». Першы намеснік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат» Брэсцкай вобласці.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

У красавіку 2024 года выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads