Бярозаўскі сыраробны камбінат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярозаўскі сыраробны камбінат — прадпрыемства малочнай прамысловасці ў Бярозе (Беларусь)[1], раней уваходзіў у склад канцэрна Брэстмясамалпрам[2], у 2018 годзе прыватызаваны без аўкцыёну, уваходзіць у ААТ «Савушкін прадукт». Асноўная прадукцыя — паўцвёрдыя сычужныя сыры, плаўленыя сыры, таксама выпускае пітное малако, кефір, ражанку, смятану, тварог і тварожныя прадукты, марожанае, сухія малочныя канцэнтраты і паўфабрыкаты.
Remove ads
Гісторыя
У жніўні 1944 года на тэрыторыі Бярозаўскага раёна пачаў працу раённы маслапрам, які ўключаў Бярозаўскі галаўны маслазавод, а таксама Сялецкі, Пяскоўскі і Сігневіцкі нізавыя маслазаводы. Нарыхтоўка малака, масла і тлушчазаменнікаў ажыццяўлялася як ад аднаасобных гаспадарак, так і ад насельніцтва[3].
У межах рэканструкцыі ў 1959 годзе быў уведзены новы парамеханізаваны масларобны завод, здольны перапрацоўваць 30 тон малака ў змену[3]. У 1965—1967 гадах быў пабудаваны масларобна-сыраробны завод, здольны перапрацоўваць 50 тон малака ў змену, што дазволіла значна пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі: пачаўся выпуск новых відаў масла, кісламалочнай прадукцыі і смятаны, а таксама асвоена вытворчасць расійскага сыру[3].
У 1981 годзе пачата чарговая рэканструкцыя прадпрыемства[4], у снежні 1986 года была ўведзена ў эксплуатацыю першая лінія новай вытворчасці магутнасцю перапрацоўкі 280 тон малака ў змену[5], а на пачатку 1988 года ўведзены ў эксплуатацыю цэх плаўленых сыроў[6].
У 1994 годзе прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат»[7]. У снежні 2006 года запушчана аўтаматызаваная лінія па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 30 тон гатовай прадукцыі ў суткі[7].
У верасні 2011 года прадпрыемствам быў набыты СВК «Земляроб» (увайшоў у склад сельскагаспадарчага філіяла «Прамень»), а таксама запушчана другая аўтаматызаваная лінія па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 40 тон у суткі[7].
У 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка дазволіў прыватызаваць прыбытковае прадпрыемства без аўкцыёну: кантрольны пакет акцый прадалі кампаніі «Савушкін прадукт» Аляксандра Машэнскага. Колькасць работнікаў камбіната, уключаючы філіялы, за 2018—2019 гады скарацілася з 1503 да 1103 чалавек[8][9].
Remove ads
Геаграфія экспарту
Асноўным імпарцёрам прадукцыі прадпрыемства з’яўляецца Расійская Федэрацыя. Акрамя таго, прадпрыемства супрацоўнічае з такімі краінамі, як Украіна, Казахстан, Туркменістан, Азербайджан, Арменія, Малдова, Літва, Нідэрланды, Францыя, Германія, Чэхія, Польшча, Балгарыя, В’етнам, Кітай, Латвія, Мексіка і ЗША[1].
Склад прадпрыемства
Акрамя асноўнай вытворчай пляцоўкі ў горадзе Бяроза, у склад прадпрыемства ўваходзяць: Іванаўскі цэх у горадзе Іванава, Івацэвіцкі цэх у горадзе Івацэвічы, СВК «Прамень»[5].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads