Марыс Утрыло
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыс Утрыло (фр.: Maurice Utrillo; 25 снежня 1883, Парыж — 5 лістапада 1955, Дакс) — французскі жывапісец-пейзажыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў парыжскім раёне Манмартр. Яго маці была натуршчыца і будучая мастачка Сюзанна Валадон, бацька невядомы (па адной з версій, гэта быў мастак-аматар па прозвішчы Буасье). Маці пазіравала мастакам Агюсту Рэнуару і Берце Марызо. У 1891 годзе хлопчыка ўсынавіў іспанскі мастацкі крытык і пісьменнік Мігель Утрыё.
Марыс не атрымаў сістэматычнай мастацкай адукацыі, некаторыя прынцыпы яму падказала маці, нешта ён падгледзеў у мастакоў, якія працавалі на Манмартры. У выніку ён пачаў пісаць гарадскія пейзажы, якія падабаліся публіцы, але доўга заставаўся непрызнаным сярод мастацтвазнаўцаў і крытыкаў. У манеры Утрыло можна знайсці рысы постімпрэсіянізму і прымітывізму. З 1906 года мастак падпісваў свае працы як Марыс Валадон, затым прыняў прозвішча ойчыма.
Крытыкі ацанілі працы Утрыло толькі ў 1910-х гадах. У 1920-х мастак стаў знакамітасцю міжнароднага маштабу. У 1929 годзе ўрад Францыі ўзнагародзіў яго Ордэнам Ганаровага легіёна. У 1935 годзе Утрыло ажаніўся з Люсі Валор і з ёй з’ехаў у парыжскі прыгарад Ле-Везінэ. Мастак памёр 5 лістапада 1955 года ў Даксе, дэпартамент Ланды. Пахаваны на могілках Сен-Венсан.
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- birth certificate — С. 16. Праверана 7 мая 2025.
- Maurice Utrillo
- Maurice Utrillo // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads