Марыянскі жолаб
акіянічная ўпадзіна на захадзе Ціхага акіяна, якая з’яўляецца найглыбейшым з вядомых на Зямлі геаграфічных аб’ектаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыянская ўпадзіна або Марыянскі жолаб — акіянічная ўпадзіна на захадзе Ціхага акіяна, якая з’яўляецца найглыбейшым з вядомых на Зямлі геаграфічных аб’ектаў. Названая паводле Марыянскіх астравоў, якія знаходзяцца паблізу.

Даследаванні ўпадзіны
Першыя даныя былі атрыманыя англійскім суднам «Чэленджар» у 1951 годзе, паводле справаздачы глыбіня была 10863 м. Па выніках вымярэнняў, праведзеных у 1957 годзе падчас 25-га рэйса савецкага навукова-даследчага судна «Віцязь», максімальная глыбіня ўпадзіны — 11022 м (удакладненыя даныя, першапачаткова паведамлялася глыбіня 11034 м). Цяжкасць вымярэння выклікана тым, што хуткасць гуку ў вадзе залежыць ад яе ўласцівасцяў, якія адрозніваюцца на розных глыбінях, таму гэтыя ўласцівасці таксама павінны быць вызначаны на некалькіх гарызонтах спецыяльнымі прыборамі (такімі, як батометр і тэрмометр), і ў значэнне глыбіні, паказанае эхалотам, заносіцца папраўка. Даследаванні 1995 г. паказалі, што глыбіня складае каля 10920 м, а даследаванні 2009 года — што 10971 м. Такім чынам, самы глыбокі пункт упадзіны, названы «безданню Чэленджара» (англ.: Challenger Deep), знаходзіцца далей ад узроўню мора, чым гара Эверэст — над ім.
Remove ads
Літаратура
- Марианский жёлоб // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыянскі жолаб
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads