Марыя Ільінічна Мацэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Ільінічна Мацэ́нка (14 красавіка 1907, Віцебск — 9 верасня 1982, Віцебск) — намеснік дырэктара швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» (Віцебск), Герой Сацыялістычнай Працы (1960). Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі БССР ў час Вялікай Айчыннай вайны. Партыйны і гаспадарчы работнік. Ганаровы грамадзянін горада Віцебска (1964).
Remove ads
Біяграфія
М. І. Мацэнка нарадзілася ў Віцебску, у сям'і каваля. Працоўную дзейнасць пачала вучаніцай швачкі. У 1924—1925 гг. працавала ў тэатры ў Віцебску, з 1927 г. на швейнай фабрыцы «Прафінтэрн». У 1930 годзе, у ліку групы работнікаў фабрыкі «Прафінтэрн», пераведзена на пабудаваную фабрыку «Сцяг індустрыялізацыі». Працавала швачкай, майстрам цэха, начальнікам змены ўчастка, начальнікам аддзела кадраў фабрыкі, старшынёй фабрычнага камітэта прафсаюза. Член ВКП(б) з 1938 года. У 1940 годзе абрана сакратаром партыйнай арганізацыі фабрыкі. У 1941 годзе была накіравана на курсы партыйных работнікаў пры ЦК КПБ у Мінску.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны М. І. Мацэнка эвакуіравана ў Омскую вобласць. Працавала інструктарам райкама ВКП(б). У жніўні—верасні 1942 г. была адазваная ў Цэнтральны штаб партызанскага руху і праз «Віцебскія вароты» ў складзе групы В. З. Харужай накіравана ў тыл ворага, у партызанскую брыгаду пад камандаваннем М. Ф. Біруліна. Дзейнічала ў складзе спецыяльнай групы В. Р. Кудзінава. Была абрана членам Віцебскага падпольнага гаркама партыі і і прызначана інструктарам Віцебскага падпольнага абкама. Дзейнічала ў падполлі да вызвалення Віцебскай вобласці ў 1944 годзе.
Пасля вызвалення М. І. Мацэнка вярнулася ў Віцебск, на фабрыку «Сцяг індустрыялізацыі». Прымала актыўны ўдзел у аднаўленні горада і фабрыкі. Працавала спачатку начальнікам аддзела кадраў, у 1947—1954 гг. намеснікам дырэктара фабрыкі, затым — начальнікам пашывачнага цэха.
У 1962 годзе М. І. Мацэнка выйшла на пенсію. Займалася ідэйна-выхаваўчай работай. Памерла ў 1982 годзе. Пахаваная на Мазурынскіх могілках у Віцебску.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Медаль «Серп і Молат»
- Ордэн Леніна
- Медаль «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» II ступені
- Медаль «За працоўную адзнаку»
- Ганаровы грамадзянін горада Віцебска (1964)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads