Марыя Дзмітрыеўна Раеўская-Іванова
расійскі жывапісец і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Дзмітрыеўна Раеўская-Іванова (руск.: Мария Дмитриевна Раевская-Ивано́ва; 1840, Гаўрылаўка, Харкаўская губерня, Расійская імперыя — 1912, Харкаў, Расійская імперыя) — расійскі жывапісец і педагог, першая жанчына ў Расійскай імперыі, якой Пецярбургская Акадэмія мастацтваў прысвоіла званне мастака (1868).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1840 годзе ў сям’і землеўладальнікаў Харкаўскай губерні.
Атрымала добрую агульную хатнюю адукацыю. Затым на працягу пяці гадоў навучалася жывапісу за мяжой — у Францыі, Італіі і Дрэздэне (Германія) пад кіраўніцтвам прафесара Эргарта. У час вучобы адначасова наведвала курсы археалогіі, этнаграфіі, гісторыі мастацтваў, лінгвістыкі.
Вярнуўшыся на радзіму, у 1868 годзе яна першая з расійскіх жанчын здала іспыт пры Імператарскай акадэміі майстэрстваў на званне вольнага мастака і ў пачатку 1869 года адкрыла ў Харкаве першую ў Расійскай імперыі прыватную школу малявання і жывапісу (з агульнадаступнай платай, для немаёмных — бясплатна). Арганізаваная ёй школа функцыянавала амаль 30 гадоў. Яе скончылі каля 100 вучняў. У 1896 годзе перадала школу гораду, на яе базе была створана гарадская школа малявання і жывапісу, а ў 1912 годзе — мастацкае вучылішча. Вучылішча ў гады савецкай улады стала тэхнікумам, а пазней — Мастацкім інстытутам, цяпер гэта — Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў.
За работы школы на першым конкурсе малявальных школ, уладкованым па ініцыятыве І. Крамскога, атрымала званне шаноўнага вольнага супольніка Акадэміі. На Усерасійскай выставе малявальных школ яе школа атрымала другі дыплом, апярэдзіўшы знакамітае Строганаўскае вучылішча.
Вучні Раеўскай-Івановай вывучалі выпальванне на скуры і дрэве, цісненне на скуры, роспіс па фарфоры, жывапіс на аксаміце, размалёўванне кафляных печаў, насценны жывапіс. Для большасці вучняў школы прафесія мастака-прыкладніка стала асноўнай крыніцай існавання. Педагагічная сістэма ў школе распрацоўвалася з улікам досведу шматлікіх замежных педагогаў. Галоўным спосабам пазнання рэчаіснасці мастачка лічыла малюнак з натуры.
Remove ads
Творчасць
Прадстаўнік акадэмізму. Стварыла шэраг палотнаў (алей і акварэль).
Аўтар падручніка «Азбука малявання для сям’і і школы» (1879) і кіраўніцтва «Пропісы элементаў арнаменту для тэхнічных школ», акрамя таго, артыкулаў і брашур па мастацка-педагагічных пытаннях.
- Прыклады работ Марыі Раеўскай-Івановай
- Аўтапартрэт з мадэллю
- Букет
- Сельскі пейзаж
Сям’я
- Муж — Сяргей Аляксандравіч Раеўскі (1844—1940) — расійскі педагог, выпускнік Харкаўскага ўніверсітэта, у 1906—1908 гадах быў папячыцелем Харкаўскай навучальнай акругі, у 1919 годзе — дэпутат Харкаўскай гарадской думы, кадэт.
- Сын — Аляксандр Сяргеевіч Раеўскі (1872—1924) — расійскі вучоны, канструктар паравозаў.
Ушанаванне памяці
У Краязнаўчым музеі г. Барвенкава ёсць экспазіцыя прысвечаная М. Д. Раеўскай-Івановай. Там захоўваюцца некаторыя яе рэчы: адзенне, прадметы ўжытку.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 21 снежня 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads