Марыя Крысціна Аўстрыйская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Крысціна Дэзірэ Генрыета Феліцытас Раньера фон Габсбург-Латарынгская (ням.: Maria Christina Désirée Henriette Felicitas Rainiera von Habsburg-Lothringen; 21 ліпеня 1858, Жыдлаховіцэ, Аўстрыйская імперыя — 6 лютага 1929, Мадрыд, Каралеўства Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, другая жонка караля Іспаніі Альфонса XII, пасля яго смерці — рэгент Іспаніі да нараджэння свайго сына Альфонса XIII, а затым у гады яго маленства (з 1885 па 1902).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў замку Грос-Зеелавіц каля Брно ў Маравіі ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда і эрцгерцагіні Лізаветы. Па бацьку прыходзілася ўнучкай Карлу Людвігу Аўстрыйскаму, герцагу Цешэнскаму і Генрыеце Насаў-Вейльбургскай. У сям’і яе звалі Крысці.
29 лістапада 1879 года ў базіліцы Аточа ў Мадрыдзе адбылося вянчанне Марыі Крысціны з каралём Іспаніі Альфонсам XII. У іх было трое дзяцей.
Каралева-ўдава і рэгент

Калі кароль памёр ад туберкулёзу 25 лістапада 1885 года, каралева была цяжарная трэцім дзіцем. Спадкаванне кароны залежала ад полу гэтага дзіцяці: калі б на свет з’явілася трэцяя дачка, на трон узышла б старэйшая. Трон быў абвешчаны вакантным да родаў, а каралева стала рэгентшай. 17 мая 1886 года нарадзіўся сын — Альфонс XIII. Да таго, як яму ў 1902 годзе споўнілася 16 гадоў, Марыя Крысціна працягвала выконваць рэгенцкія абавязкі.
У 1929 годзе яна памерла ў каралеўскім палацы ў Мадрыдзе і пахавана ў Эскарыяле.
Дзеці
- Інфанта Марыя дэ лас Мэрсэдэс (1880—1904) — замужам за прынцам Карласам Бурбон-Сіцылійскім;
- Інфанта Марыя Тэрэза (1882—1912) — замужам за прынцам Фердынандам Баварскім;
- Альфонс XIII (нарадзіўся пасля смерці свайго бацькі; 1886—1941) — жонка Вікторыя Яўгенія Батэнберг.
Remove ads
Зноскі
- Maria Cristina De Habsburgo-Lorena // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Maria Cristina Erzherzogin von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Gadzinski A. Maria Christine // KALLIOPE Austria: Frauen in Gesellschaft, Kultur und Wissenschaft — Wien: Bundesministerium für Europa, Integration und Äußeres, 2015. — S. 31. — ISBN 978-3-9503655-5-9
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads