Альфонса XII
кароль Іспаніі (1874—1885) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфонса XII (ісп.: Alfonso XII; 28 лістапада 1857 — 25 студзеня 1885) — кароль Іспаніі ў 1877—1885 гадах.
Remove ads
Маладосць
Малады інфант меў дрэнныя адносіны са сваёй маці каралевай Іспаніі Ізабелай II. Псіхалагічны стан яго пагаршала веданне таго, што кароль-кансорт Франсіска дэ Асіс Бурбон не быў сапраўдным яго бацькам. У гэты час у 1868 году адбылася іспанская рэвалюцыя. Манархія была звергнута. 25 чэрвеня 1870 у эміграцыі Ізабэла II адраклася ад сваіх прэтэнзій на трон на карысць Альфонса. Альфонса прайшоў навучанне ў навучальных установах Парыжа, Жэневы, Вены. Улетку 1974 Альфонса паступіў у ваенную акадэмію Сндхерст (Вялікабрытанія). Там ён заявіў пра ліберальныя настроі і жаданне быць канстытуцыйным манархам.
Remove ads
Кароль Іспаніі
Хісткая ўнутраная палітычная сітуацыя ў Іспаніі выклікала ўсё большую незадаволенасць насельніцтва. Нарэшце, 29 снежня 1874, генерал Арсен Марцінес Кампас здзейсніў ваенны путч, але адразу перадаў уладу Кановас — прадстаўніку Альфонса ў Іспаніі. На наступны дзень Альфонса стаў каралём Іспаніі. У гэты час ішла трэцяя карлісцкая вайна. У сакавіку 1876 армія на чале з Альфонса XII цалкам разграміла апошнія часткі карлістаў. У лютым 1878 заключаны Санхонскі мір, які даў перапынак у працяглай вайне з Кубай. У 1883 году кароль здзейсніў паездку па Еўропе — Германія, Аўстрыя, Бельгія. Альфонса XII змог не дапусціць вайны з Германіяй праз Каралінскія астравы — трацейская камісія папы рымскага Леўа XIII прыйшла да высновы, што гэтая тэрыторыя належыць Іспаніі.
Пры Альфонса XII зацвердзілася рэстаўрацыйная або канавалістская сістэма, калі па чарзе кіравалі дзве партыі. Памёр Альфонса XII 25 лістапада 1885 г. У выніку дызентэрыі, хоць да гэтага шмат гадоў пакутаваў на сухоты.
Remove ads
Зноскі
- Portal de Archivos Españoles — 2007. Праверана 23 мая 2020.
- Alfonso XII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Alfonso XII de Borbón y de Borbón, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 23 мая 2020.
- varios autores Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 23 мая 2020.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage Праверана 23 мая 2020.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads