Марыя Мікалаеўна (вялікая княжна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мары́я Мікала́еўна (14 (26) чэрвеня 1899, Пецяргоф, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 17 ліпеня 1918, Екацярынбург, Пермская губерня, Савецкая Расія) — Вялікая княжна, трэцяя дачка імператара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Тэзаімяніны — 22 ліпеня па юліянскім календары (Марыі Магдаліны).
Пасля 1917 года разам з сям’ёй знаходзілася пад арыштам. У ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года была расстраляная разам са сваёй сям’ёй у паўпадвальным памяшканні дома Іпацьева ў Екацярынбурзе. Шматлікія лжэ-Марыі, якія з’явіліся пасля яе смерці, рана ці позна былі выкрыты як самазванкі.
Услаўлена разам з бацькамі, сёстрамі вялікімі княжнамі Вольгай, Таццянай, Анастасіяй і братам Цэсарэвічам Аляксеем у саборы навамучанікаў Расійскіх на юбілейным Архірэйскім саборы Рускай праваслаўнай царквы у жніўні 2000 года. Раней, у 1981 годзе, яны ж былі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой за мяжой.
У жніўні 2007 года ў Парасёнкавым логу блізу Екацярынбурга былі выяўлены абгарэлыя рэшткі, спачатку ідэнтыфікаваныя як рэшткі Аляксея і Марыі. У 2008 годзе генетычны аналіз, праведзены экспертамі ў ЗША, пацвердзіў, што знойдзеныя рэшткі прыналежаць дзецям Мікалая II[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads