Марыя Паўлаўна Бабіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Паўлаўна Бабіна (нар. 17 кастрычніка 1959, г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2003), прафесар (2011).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут (1982).
Працавала ў калгасе «За власть Советов» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (1982—1985, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1986 — лабарант лабараторыі хвароб маладняку апорнага пункта Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з 1989 — факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра ўнутраных незаразных хвароб і фармакалогіі, лабарант, навуковы супрацоўнік НДЛ, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры, з 2005 — кафедра ветэрынарна-санітарнай экспертызы, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: выяўленне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу ў жывёл; развіццё механізмаў імунапаталогіі; уплыў імунакарэктараў, прабіётыкаў на імунагенез; абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі.
Remove ads
Узнагароды
Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2002, 2004, 2007, 2011)[1].
Зноскі
- Бабина Мария Павловна(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads