Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

навучальная ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Remove ads

УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ, руск.: Витебская ордена «Знак почёта» государственная академия ветеринарной медицины) — адзіная ВНУ Беларусі ў галіне ветэрынарыі. Да 1994 года акадэмія была вядомая як «Віцебскі ордэна „Знак Пашаны“ ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Знаходзіцца ў Віцебску, 1-я вуліца Даватара, 7/11.

Хуткія факты Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (ВДАВМ), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана як ветэрынарны інстытут у 1924 годзе на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума (заснаваны ў 1921), губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея, ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі (заснавана ў 1913). У тым жа годзе прысвоена імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

1 кастрычніка 1994 года інстытут ператвораны ў акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Архітэктура

Thumb
Мазаіка з маёлікі і надваконне-какошнік

Акадэмія знаходзіцца ў былым будынку Пазямельна-сялянскага банку, пабудаваным ў 1917 годзе (архітэктар Тарасаў) у псеўдарускім стылі. 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне машыкуляй і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні.

Remove ads

Структура

Thumb
Кафедра ветэрынарнай экспертызы імя Х. С. Гарагляда

Факультэты

Thumb
Кафедра батанікі і харчазнаўства
  • ветэрынарнай медыцыны
  • біятэхналагічны
  • Міжнародных связей, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі
  • Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Пры акадэміі працуюць аспірантура і дактарантура па ветэрынарнай, сельскагаспадарчай і біялагічнай спецыяльнасцях, функцыянуюць саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук па пяці навуковых спецыяльнасцях.

Сёння ў акадэміі працуюць 323 выкладчыкі, сярод іх 137 кандыдатаў і 23 дактары навук.

Навучаецца 4891 студэнтаў. Усяго на вочных факультэтах навучаецца 2550 студэнтаў, з іх 2161 на факультэце ветэрынарнай медыцыны, 389 — на зааінжынерным, 1295 — на завочным факультэце. На факультэце павышэння кваліфікацыі за год праходзяць перападрыхтоўку 2500 чалавек.

Remove ads

Рэктары

Remove ads

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Remove ads

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628'></a>
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 440.
  3. Порохов Фёдор Фёдорович (руск.) // Сайт акадэміі
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз. — С. 314.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads