Марыя Сакары

грэчаская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Сакары
Remove ads

Мары́я Сáкары (грэч. Μαρια Σακκαρη; нар. 25 ліпеня 1995(1995-07-25)[1], Афіны[1]) — грэчаская тэнісістка; паўфіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; першая ў гісторыі грэчаская тэнісістка, якая ўвайшла ў топ-10 жаночага адзіночнага рэйтынгу і дайшла да чвэрцьфіналу і паўфіналу турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.

Хуткія факты Марыя Сакары, Нарадзілася ...
Remove ads

Агульная інфармацыя

Марыя — патомная тэнісістка: яе маці — Ангелікі Канелопулу — у 1987 годзе ўваходзіла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу WTA і выступала за зборную Грэцыі ў Кубку Федэрацыі.

Улюбёнае пакрыццё Сакары — грунт. Грачанка трэнуецца ў Тэніснай акадэміі Альберта Портаса і Хермана Пуэнтэса-Альканіса ў Барселоне (Іспанія).

Спартыўная кар’ера

Сезон 2018 года

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі для Сакары завяршыўся на стадыі першага кола матчам з Кацярынай Сіняковай 2:6, 7:6, 4:6.

У сакавіку прайшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе, аднак саступіла японцы Наомі Осацы і выбыла з турніру.

Красавік прынес Марыі паўфінал турніру на грунце ў Стамбуле (Турцыя), у якім яна саступіла Палоне Герцаг са Славеніі.

У ліпені дайшла да фіналу турніру ў Сан-Хасэ (ЗША), дзе прайграла ў двух сэтах румынцы Міхаэле Бузарнеску.

Сезон 2019 года

У красавіку 2019 года Сакары ўдзельнічала ў турніры WTA ў Чарльстане (ЗША), дзе дайшла да чвэрцьфіналу, аднак прайграла будучай фіналістцы, тэнісістцы з Даніі Каралін Вазняцкі ў двух сэтах, пры гэтым практычна не аказаўшы супраціву, і абодва сэты скончыліся з аднолькавым лікам 6-2, 6-2.

У красавіку 2019 года Марыя прымала ўдзел у Гран-пры Лалы Мер’ем, дзе дайшла да фіналу і абыйграла тэнісістку з Вялікабрытаніі Яхану Конту ва ўпартым трохсэтавым паядынку[3].

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграла ў трэцім раўндзе аўстралійцы Эшлі Барці ў двух сэтах.

Сезон 2020 года

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшла да чацвёртага кола, аднак прайграла Петры Квітавай[4].

Сезон 2021 года

На пачатку студзеня 2021 года Марыя прыняла ўдзел у турніры WTA-500 ў Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы шлях у фінал беларускай спартсменцы Арыне Сабаленка.

Remove ads

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 6 497
2021 6 1 069
2020 22 194
2019 23 176
2018 41 909
2017 52 609
2016 89 370
2015 188 504
2014 301 492
2013 610 863
2012 627
2011 702

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads