Марыя Станкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Станкевіч
Remove ads

Марыя Станке́віч, па нараджэнні Но́вакава (чэшск.: Marie Nováková; 20 кастрычніка 1900Чэскі-Брод, Аўстра-Венгрыя — 11 мая 1983) — беларуская грамадская дзяячка чэшскага паходжання. Жонка Яна Станкевіча.

Хуткія факты Марыя Станкевіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1900 годзе ў Аўстра-Венгрыі.

Скончыла Каледж Васара ў Нью-Ёрку ў 1922 годзе, потым Карлаў універсітэт у Празе. Недзе тым самым часам пабралася шлюбам з Янам Станкевічам, які таксама вучыўся ў Празе. У 1926 годзе разам з мужам пераехала ў Вільню.

У часе Другой сусветнай вайны за нямецкай акупацыяй у 1941—1945 гадах разам з сынамі жыла ў Празе, пазней у лагерах для перамешчаных асоб у Германіі. Брала ўдзел у працы розных беларускіх арганізацый, выкладала ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы.

У 1949 годзе з сям’ёй пераехала ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, некаторы час была кіраўніцай жаночай секцыі арганізацыі. Аўтарка кнігі «Вялікалітоўская кухарка» (Нью-Ёрк, 1959, англамоўнае выданне «Greatlithuanian (Byelorussian) Cookbook» — Нью-Ёрк, 1972).

Паводле надпісу на помніку, памерла 11 мая 1983 года, гісторык Наталля Гардзіенка дае дату 5 мая 1983 года. Пахавана ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Remove ads

Сям’я

Жонка Яна Станкевіча, маці Вячкі, Богуша і Юркі Станкевічаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads