Марыя Тарасаўна Крушальніцкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Тарасаўна Крушальніцкая (дзявочае прозвішча — Шушкевіч; укр.: Марі́я Тара́сівна Крушельни́цька; 31 снежня 1934(1934-12-31), Харкаў15 жніўня 2025(2025-08-15), Львоў) — украінская піяністка і педагог, прафесар Львоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. Лысенка, заслужаная артыстка Украінскай ССР, народная артыстка Украіны (2005). Дачка ўкраінскага пісьменніка Тараса Крушальніцкага.

Хуткія факты Марыя Тарасаўна Крушальніцкая, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 31 снежня 1934 года ў Харкаве. Яе бацька, Тарас Крушальніцкі, быў расстраляны 17 снежня 1934 года ў Кіеве па сфабрыкаваным абвінавачванні. Маці, каб дачка не магла пацярпець, будучы дачкой «ворага народа», хавала яе паходжанне і запісала пад сваім дзявочым прозвішчам — Шушкевіч і дала імя — Арэта.

З 1935 года жыла з маці ў Курску, куды яны з’ехалі пасля пакарання смерцю бацькі. Пасля вызвалення Галічыны ад гітлераўскай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Марыя Тарасаўна разам з маці пераехала жыць у Львоў. Тут ёй, у гонар бабулі, далі другое імя — Марыя.

У 1952 годзе скончыла Львоўскую сярэднюю спецыялізаваную музычную школу (клас фартэпіяна педагога А. Пясецкага-Процышына). Па просьбе кампазітара А. Кос-Анатольскага яе ігру на фартэпіяна праслухаў народны артыст РСФСР прафесар Маскоўскай кансерваторыі Генрых Густававіч Нейгаўз. Ён запрасіў яе на навучанне ў свой клас у Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага. Неўзабаве яна пачала выступаць з сольнымі канцэртамі. Па заканчэнні ў 1957 годзе кансерваторыі працягнула навучанне ў аспірантуры (навуковы кіраўнік — Г. Нейгауз). 14 студзеня 1958 года быў рэабілітаваны яе бацька і Марыя Тарасаўна атрымала новы пашпарт, у якім была запісаная як Марыя Крушальніцкая. У 1960 годзе скончыла аспірантуру і вярнулася ў Львоў. Стала працаваць выкладчыкам Львоўскай кансерваторыі (з 2000 года — Львоўская Нацыянальная музычная акадэмія імя Мікалая Лысенкі), з 1991 года — прафесарам; двойчы абіралася рэктарам Львоўскай кансерваторыі.

Выступала з сольнымі канцэртамі ў Кіеве і многіх гарадах Украіны, а таксама за мяжой. У яе рэпертуары творы Л. Бетховена, Р. Шумана, І. Брамса, А. Скрабіна, С. Рахманінава, А. Кос-Анатольскага, Л. Равуцкага, У. Касенкі, С. Людкевіча, М. Калэсы, Р. Сімавіча, В. Барвінскага і іншых. Выступала таксама салісткай з сімфанічнымі аркестрамі Кіева, Львова, Данецка (пад кіраўніцтвам дырыжораў М. Калэсы, Ю. Луцыва, С. Турчака і іншых). Выканальніцкае майстэрства Крушальніцкай адзначаецца маштабнасцю, сімфанічнасцю і эмацыянальнасцю.

Марыя Крушальніцкая запісала творы кампазітара Л. Равуцкага, на фірме «Мелодыя» — альбом з двух пласцінак з творамі С. Людкевіча, дыск з музычнымі і паэтычнымі творамі А. Кос-Анатольскага, «11 Эцюдаў у форме старадаўніх танцаў» У. Касенка, камплект дыскаў «Шэдэўры галіцкай фартэпіяннай музыкі».

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу піяністаў імя М. Лысенкі ў Кіеве (1962, 2-я прэмія). Сярод яе вучняў — музыканты Ёжэф Эрмінія, Ярамір Бажэнка, Васіль Коціс, Аляксей Кушнір.

Памерла 15 жніўня 2025 года[1].

Remove ads

Літаратура

  • Кашкадамова Н. Крушельницька Марія Тарасівна // Енциклопедія сучасної України: у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ, Координаційне бюро енциклопедії сучасної України НАН України. — К., 2014. — Т. 15: Кот — Куз. — С. 581—582. — ISBN 978-966-02-7305-4.
  • Крушельницька Л. І. Рубали ліс.— Львів, 2001.
  • Лисенко І. Крушельницька Марія Тарасівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2009. — Т. 5: Кон — Кю. — С. 423. — ISBN 978-966-00-0855-4.
  • Марія Крушельницька. Спогади. Статті. Матеріали. — СПОЛОМ, 2004. — ISBN 966-665-244-7.
  • Кашкадамова Н. Грає Марія Крушельницька // Музика. 1985. № 5.
  • Білинська М. Речиталь Марії Крушельницької // КіЖ. 1987, 23 серп.;
  • Кияновська Л. Мандрівні есе: Враження з поїздки до США та Канади М. Колесси та М. Крушельницької // Музика. 1995. № 3.
  • Кушнір М. Дочка «Розстріляного Відродження» // Дзвін. 1995. № 6.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads