Марыя Тэкская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Тэкская
Remove ads

Марыя Тэкская (англ.: Mary of Teck, ням.: Maria von Teck; каралева Марыя, англ.: Queen Mary, поўнае імя — Victoria Mary Augusta Louise Olga Pauline Claudine Agnes — Вікторыя Марыя Аўгуста Луіза Вольга Паўліна Кладзіна Агнеса; 26 мая 1867 — 24 сакавіка 1953) — жонка брытанскага караля Георга V, маці Эдуарда VIII і Георга VI. Каралева Марыя была таксама імператрыцай Індыі і каралевай Ірландыі (з 1910). Пры нараджэнні атрымала тытул «Яе Светласць прынцэса Тэкская».

Хуткія факты Марыя Тэкская, Каралева-кансорт Брытанскай імперыі ...

Марыя нарадзілася і вырасла ў Англіі. Яе бацька быў прынцам з марганатычнай галіны Вюртэмбергскага дому герцагаў Тэкскіх, маці — Марыя Адэлаіда Кембрыджская, член брытанскай каралеўскай сям’і, унучка караля Георга III. Ва ўзросце 24 гадоў прынцэса была заручана з Альбертам Эдуардам, герцагам Кларэнс, старэйшым унукам каралевы Вікторыі, але прынц нечакана памёр ад пнеўманіі праз шэсць тыдняў пасля аб’явы заручын. Марыя ж стала жонкай брата памерлага жаніха, прынца Георга, герцага Ёркскага. Пасля смерці каралевы Вікторыі ў 1901 годзе, пара атрымала тытул «прынцаў Уэльскіх». У 1910 годзе кароль Эдуард VII памёр. Яго старэйшы сын Георг стаў каралём, Марыя — каралевай. Пасля смерці Георга ў 1936 годзе, каралём стаў іх старэйшы сын Эдуард VIII. Але менш чым праз дзесяць месяцаў ён адрокся ад прастола дзеля жаніцьбы на амерыканцы Уоліс Сімпсан. Новым каралём стаў другі сын Марыі Георг VI. Каралева Марыя ўсяляк падтрымлівала сына, які пакутаваў на заіканне аж да яго смерці ў 1952 годзе. Марыя памерла наступным годзе, напачатку валадарання сваёй унучкі Елізаветы II.

Remove ads

Спадчына

Шэры Генры Чэнан пісаў: «Яна была звязана з палітыкай…выдатны, вясёлы, узнёслы чалавек, але ў той жа час халодны і жорсткі. Але гэта была вялікая каралева.»

Караблі RMS Queen Mary і Queen Mary 2 былі названы ў гонар каралевы Марыі. У гонар Марыі таксама былі названы Бальніца ў Ганконгу, Каледж каралевы Марыі пры Лонданскім універсітэце, Пік каралевы Марыі — самы высокі пункт Трыстан-да-Кунья, Зямля каралевы Марыі ў Антарктыдзе.

Шэраг вядомых брытанскіх актрыс сыгралі Марыю ў фільмах:

  • Уэндзі Хілер у фільме Жонка караля;
  • Флора Робсан у фільме Гісторыя караля;
  • Пегі Эшкрафт у фільме Эдвард і міс Сімпсан;
  • Філіс Калверт у фільме Жанчына, якую я кахаў;
  • Гае Браўн у фільме Уся каралеўская раць;
  • Эйлін Аткінс у фільме Берці і Элізабет;
  • Міранда Рычардсан у фільме Страчаны прынц;
  • Маргарэт Тызак у фільме Уоліс і Эдуард;
  • Клер Блум у фільме Прамова караля
Remove ads

Тытулы і ўзнагароды

Тытулы

Thumb
Герб каралевы Марыі.
  • 26 мая 1867 — 6 ліпеня 1893: Яе Светласць Прынцэса Марыя Тэкская
  • 6 ліпеня 1893 — 22 студзеня 1901: Яе Каралеўская Высокасць герцагіня Ёркская
  • 22 студзеня 1901 — 9 лістапада 1901: Яе Каралеўская Высокасць герцагіня Корнуальская і Ёркская
  • 9 лістапада 1901 — 6 мая 1910: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Уэльская
  • 6 мая 1910 — 20 студзеня 1936: Яе Вялікасць Каралева Вялікабрытаніі і Ірландыі, імператрыца Індыі
  • 20 студзеня 1936 — 24 сакавіка 1953: Яе Вялікасць Каралева Марыя
Remove ads

Зноскі

  1. Mary of Teck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lundy D. R. Mary Prinzessin von Teck // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads