Марыя Французская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Французская
Remove ads

Марыя Французская, або Мары дэ Франс ці Мары з Францыі (фр.: Marie de France; 11601210) — паэтка «Адраджэння ХІІ ст.», першая літаратарка на Захадзе, якая пісала на народнай мове, то бок па-старафранцузску. Яна належыць да другога пакалення аўтараў, якія прыдумалі куртуазнае каханне[2].

Хуткія факты Марыя Французская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Марыя Французская — першая вядомая франкамоўная пісьменніца, да з’яўлення твораў якой літаратура стваралася пераважна на лаціне[3].

Пра жыццё Мары дэ Франс вядома мала, яе імя — толькі здагадка, заснаваная на радку з эпілогу да яе байкі: Marie ai nun, si suis de France («Мяне завуць Мары, я з Францыі»). На падставе лінгвістычных назіранняў лічыцца, што Марыя паходзіла з Вексена, часткі Нармандыі, якая мяжуе з Парыжскім рэгіёнам. У эпоху Адраджэння імя Марыі ўпершыню згадваецца Клодам Фашэ, бібліяфілам і чальцом французскага парламента[4].

Пасля шлюбу Элеаноры Аквітанскай з Генрыхам II Плантагенетам, які стаў каралём Англіі, Марыя пераехала ў Лондан у свіце гэтай пары. Мяркуецца, што менавіта Генрыху II паэтка прысвяціла зборнік сваіх вершаў. Сярэднявечны манах і крытык Дэні Пірам пісаў у сваёй працы «Vie Seint Edmund le rei» (1180), што Марыя з Францыі карысталася вялікай папулярнасцю сярод прыдворнай шляхты, таму што «пісала тое, чаго чытачы жадалі даведацца»[3].

Таксама Марыя вядомая як перакладчыца. Пераклады з лаціны рэлігійных тэкстаў і баек Эзопа сведчаць аб высокай адукаванасці паэткі (веданне некалькіх моў — англійскай, нармандскай, лаціны) і яе прыналежнасці да прыдворнай шляхты[5].

Remove ads

Творчасць

Яе апавяданні ў вершах, якія не зусім дакладна называюцца Лэ Марыі Французскай[заўв 1], з’яўляюцца адаптацыяй брэтонскага матэрыялу на мове ойль[2]. Пры яе жыцці яны мелі велізарны поспех ва ўсіх дварах Францыі і Англіі, чый рыцарскі ідэал яны славілі. Потым, калі мода на рыцарства скончылася ў час Стагадовай вайны, яны былі забытыя. Аднак яе байкі, натхнёныя Эзопам, чыталіся бесперапынна з XII па XVIII стагоддзе дзякуючы характэрнай жывасці, якую пераняў, у прыватнасці, Лафантэн[5].

Пры гэтым Марыя Французская застаецца асобай, пра якую нічога невядома, акрамя яе тэкстаў і імя[4].

Немагчыма даведацца, у якім моўным асяродку расла будучая паэтка і нават на якой мове пісала яна сама. Восем асноўных вядомых рукапісаў — гэта копіі, зробленыя пасля ейнай смерці, часам напісаныя на англа-нармандскай мове  (англ.), асноўнай літаратурнай мове XII стагоддзя пасля старааксітанскай мовы  (англ.), а таксама на старафранцузскай і на пікардскай мове[6].

Remove ads

Заўвагі

  1. Лэ — жанр сярэднявечнай французскай куртуазнай літаратуры, а таксама жанр свецкай музыкі таго часу.

Творы

  • Lais, 1165.
  • Isopet, 1175.
  • L’Espurgatoire Seint Patriz, 1190.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads