Марыя Юр’еўна Шарапава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Юр’еўна Шарапава (руск.: Мария Юрьевна Шарапова, нар. 19 красавіка 1987, Нягань, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, РСФСР, СССР) — расійская прафесійная тэнісістка беларускага паходжання, заслужаны майстар спорту.
- Чатырохразовая пераможца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
- Адзіная сярод расіян (як жанчын, так і мужчын), хто перамог на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
- Першы тытул у адзіночным разрадзе — Адкрыты чэмпіянат Японіі (2003).
- Першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе (22—28 жніўня 2005, 12 верасня — 23 кастрычніка 2005, 29 студзеня — 18 сакавіка 2007, 19 мая — 8 чэрвеня 2008, 11 чэрвеня — 9 ліпеня 2012).
- Пераможца 27 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе і трох турніраў WTA ў парным разрадзе.
- Уладальніца Кубка Федэрацыі 2008 года (у складзе зборнай Расіі).
Remove ads
Біяграфія
- Бабуля па бацьку Галіна Дзям’янаўна Шарапава жыве ў Гомелі.
- Бабуля па матчынай лініі жыве ў Сочы.
- Бацька Юрый Віктаравіч Шарапаў.
- Маці Алена Шарапава.
- Бацькі развяліся.

Бацькі Машы родам з Гомеля. За некалькі месяцаў да нараджэння дачкі яны пераехалі ў Сібір з-за неспрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, якая склалася па прычыне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, размешчанай ва Украіне. Марыя пачала займацца тэнісам у 4 гады, да таго часу яе сям’я ўжо жыла ў Сочы. Цікава, што бацька Машы, Юрый Віктаравіч Шарапаў, сябраваў з Аляксандрам Нікадзімавічам Кафельнікавым, бацькам Яўгена Кафельнікава і менавіта Яўген падарыў ёй першую ракетку. У 6 гадоў (у кастрычніку 1993 года) Шарапавай давялося згуляць з Марцінай Наўрацілавай, калі тая давала паказальны ўрок тэніса ў Маскве. Наўрацілава, разглядзеўшы талент у зусім яшчэ юнай тэнісістцы, настойліва параіла бацьку аддаць Машу ў амерыканскую тэнісную акадэмію Ніка Балецьеры.
Бацька Марыі, які імкнуўся развіваць тэнісны талент дачкі, прыслухаўся да вялікай тэнісісткі і ў 1995 годзе пераехаў з Машай у ЗША.
У 2007 годзе Марыя Шарапава стала Паслом добрай волі ААН, неаднаразова вылучала грашовыя сродкі на развіццё праектаў для дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. 30 чэрвеня — 1 ліпеня 2010 года ажыццявіла паездку ў Гомельскую вобласць[4][5][6].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads