Міжнародная федэрацыя тэніса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжнародная федэрацыя тэніса (англ.: International Tennis Federation, ITF) — кіруючая структура сусветнага тэніса. На сённяшні дзень аб’ядноўвае 205 нацыянальных арганізацый. Упаўнаважаная выпрацоўваць і змяняць правілы гульні, прадстаўляе тэніс у МАК, праводзіць шэраг спаборніцтваў, а таксама займаецца развіццём і папулярызацыяй тэніса ў свеце.

Хуткія факты Міжнародная федэрацыя тэніса, Від спорту ...
Remove ads

Гісторыя

Неабходнасць стварэння міжнароднай арганізацыі, якая б спрыяла супрацоўніцтву нацыянальных федэрацый тэніса і стандартызацыі правіл гульні, наспела ў пачатку дваццатага стагоддзя, у перыяд хуткага росту папулярнасці гульні і павелічэння колькасці міжнародных спаборніцтваў[1]. 1 сакавіка 1913 года прадстаўнікі 12 нацыянальных тэнісных арганізацый, сабраўшыся на ўстаноўчым сходзе ў Парыжы, прынялі рашэнне аб заснаванні Міжнароднай Федэрацыі лаўн-тэніса (англ.: International Lawn Tennis Federation). Краінамі-заснавальнікамі былі:

Праз паўтары гады ILTF была змушана прыпыніць сваю работу з-за пачатку Першай сусветнай вайны.

Дзейнасць была адноўлена ў 1919 годзе. У 1922 годзе засноўваецца Савет па Правілах, у задачу якога ўваходзіла распрацоўка ўніфікаваных правіл гульні, і барацьба за міжнароднае прызнанне ILTF арганізацыяй, адказнай за правілы тэніса.

Шэраг важных падзей адбываецца ў 1923 годзе:

  • 16 сакавіка Генеральная Канферэнцыя арганізацыі прымае першы збор правілаў тэніса
  • Амерыканская тэнісная асацыяцыя USTA уступае ў федэрацыю ў якасці асацыяванага члена
  • Засноўваюцца Афіцыйныя чэмпіянаты Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША — правобразы турніраў Вялікага Шлема

У 1924 годзе МАК афіцыйна прызнаў ILTF кіруючай арганізацыяй сусветнага тэніса.

З моманту стварэння федэрацыя выступала як інстытут аматарскага спорту, але ўжо да 30-х гадоў XX стагоддзя пытанне ўдзелу прафесійных спартсменаў у спаборніцтвах і крытэрыі падзелу на прафесіяналаў і аматараў стала вельмі актуальным і ў 1934 годзе арганізацыя ўпершыню афіцыйна абмяркоўвае гэтую праблему і ўстанаўлівае «правіла васьмі тыдняў», якое дазваляе аматарам атрымліваць кампенсацыю выдаткаў за ўдзел у турнірах, але не больш за восем тыдняў у годзе.

Да 1939 года, перад пачаткам Другой сусветнай вайны, ILTF налічвае 59 членаў. Падчас вайны дзейнасць арганізацыі зноў была прыпынена, а штаб-кватэра перанесена ў Лондан, дзе яна знаходзіцца дагэтуль. Першая пасляваенная канферэнцыя адбылася 5 ліпеня 1946 года.

У 1948 годзе ўпершыню прымаюцца стандарты на тэнісныя мячы.

З пачатку 50-х гадоў адбываецца імклівая прафесіяналізацыя сусветнага тэніса, у 1951 годзе «восем тыдняў» былі пашыраны да 210 дзён у годзе.

У 1963 годзе да 50-годдзя арганізацыі засноўваецца Кубак Федэрацыі —жаночы камандны чэмпіянат, падобны на той, які праводзіўся тады незалежнай арганізацыяй, Кубак Дэвіса.

Гістарычнае для тэніса рашэнне прымаецца 30 сакавіка 1968 года на надзвычайнай сесіі ў Парыжы — прафесійным гульцам дазволены доступ на ўсе турніры ILTF, у тэнісе пачынаецца адкрытая эра. ILTF арганізуе серыю турніраў Гран-пры, упершыню ў спаборніцтвах гэтай арганізацыі тэнісістам дадзена магчымасць атрымліваць грошы за свае выступленні.

«Правілы паводзін» (англ.: Code of Conduct), якія рэгулююць нормы спартыўных паводзін падчас спаборніцтваў, зацвярджаюцца ў 1975 годзе.

У 1977 годзе з назвы федэрацыі знікае слова «Lawn» і літара L з абрэвіятуры — своеоасаблівае прызнанне факту, што большасць тэнісных турніраў больш не праводзіцца на траве.

Кубак Дэвіса — галоўнае каманднае спаборніцтва ў мужчынскім тэнісе — пераходзіць пад эгіду ITF у 1979 годзе па просьбе арганізацыйнага камітэта.

На Алімпіядзе ў Сеуле 1988 года, у год 75-годдзя ITF, тэніс пасля 64-гадовага перапынку вяртаецца ў якасці алімпійскага віду спорту.

Remove ads

Структура і кіруючыя органы

ITF аб’ядноўвае 205 нацыянальных тэнісных арганізацый, 145 маюць статус паўнапраўных членаў і 60 асацыяваных. Акрамя таго, на правах асацыіраваных членаў у ITF уваходзіць 6 рэгіянальных аб’яднанняў.

Федэрацыя дзейнічае на падставе Канстытуцыі ITF[2]. Вышэйшымі паўнамоцтвамі надзелены Генеральны Сход, які праводзіцца штогод. Генеральны сход зацвярджае бюджэт, разглядае заяўкі прэтэндэнтаў на членства ў федэрацыі, а таксама абірае Прэзідэнта і Савет Дырэктараў ITF. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 4, дырэктараў — 2 гады, у савет уваходзяць 12 дырэктараў. Толькі паўнапраўныя члены маюць права голасу на Генеральным Сходзе.

У цяперашні час Прэзідэнтам ITF з’яўляецца Дэвід Хагерці.

Remove ads

Турніры ITF

Міжнародная федэрацыя тэніса штогод арганізуе шэраг турніраў, а таксама прымае непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў па тэнісе на Алімпійскіх гульнях і турніраў Вялікага Шлема. Пры правядзенні спаборніцтваў федэрацыя цесна супрацоўнічае з арганізацыямі прафесійных спартсменаў ATP і WTA.

Спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай ці з удзелам ITF:

  • Tennis Masters Cup (сумесна з ATP) — заключны турнір мужчынскага прафесійнага сезона, у якім удзельнічаюць 8 тэнісістаў і 8 пар, якія паказалі найлепшыя вынікі ў «Гонцы ATP»
  • Кубак Дэвіса — найбуйнейшыя міжнародныя камандныя спаборніцтвы ў мужчынскім тэнісе сярод нацыянальных зборных
  • Кубак Федэрацыі па тэнісе — камандныя спаборніцтвы жаночых зборных, аналаг Кубка Дэвіса
  • Кубак Хопмана — спаборніцтвы нацыянальных зборных для змешаных пар
  • ITF — саўладальнік і суарганізатар Адкрытага чэмпіянату Японіі, які ўваходзіць у ATP-тур, і Міжнароднага Чэмпіянату Іспаніі, які з’яўляецца этапам WTA-тура
  • Федэрацыя таксама праводзіць наступныя штогадовыя серыі турніраў:
    • Мужчынскі тур ITF (англ.: ITF Men's Circuit)
    • Жаночы тур ITF (англ.: ITF Women’s Circuit)
    • Юніёрскі тур ITF (англ.: ITF Junior Circuit)
    • Тур па гульні ў тэніс на інвалідных калясках (англ.: Wheelchair Tennis Tour)
    • Турніры ветэранаў ITF (англ.: ITF Seniors Events)

Мужчынскі і жаночы тур ITF, якія складаюцца з турніраў Satellite tournament і Futures Tournaments, служаць пачатковымі прыступкамі ў свеце прафесійнага тэніса і іх вынікі ўлічваюцца ў рэйтынгах ATP і WTA.

Чэмпіянат свету па версіі ITF

Пачынаючы з 1978 года (для пар з 1996) федэрацыя вызначае чэмпіёнаў свету па версіі ITF. У цяперашні час для дарослых спартсменаў улічваюцца вынікі выступаў у турнірах Вялікага шлема, выніковым турніры года і турнірах ATP і WTA, якія праводзяцца сумесна з ITF.

Чэмпіёны свету па версіі ITF

Адзіночны разрад

Больш інфармацыі Год, Дарослыя ...

Парны разрад

Больш інфармацыі Год, Мужчыны ...
Remove ads

Зноскі

  1. Тут і далей у раздзеле выкарыстаны даныя афіцыйнай старонкі гісторыі ІТФ: ITF History (англ.). ITF. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2011.
  2. Чемпионы ITF. Юниоры. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2015. Праверана 14 сакавіка 2013.
  3. Чемпионы ITF. Мужчины. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2015. Праверана 14 сакавіка 2013.
  4. Чемпионы ITF. Женщины. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 14 сакавіка 2013.
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads