Марыя Віцебская
(XIV ст.) княжна віцебская, першая жонка Альгерда From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя або Ганна, у гістарыяграфічнай традыцыі Марыя Яраслаўна (да 1306 — 1346) — першая жонка вялікага князя літоўскага Альгерда, вялікая княгіня літоўская (1345—1346).
Remove ads
Паходжанне
Імаверна, паходзіла з роду віцебскіх князёў Васількавічаў, галіны Ізяславічаў Полацкіх. Пэўны яе радавод і нават імя бацькі невядомы. Князь Яраслаў Васілевіч, як бацька альгердавай жонкі, названы толькі ў дадатку да «Хронікі Быхаўца» — «Радаводзе віцебскіх князёў», які неверагодны і выводзіць іх ад вялікага князя ўладзімірскага Андрэя Яраславіча.
Імя
Паводле Яна Длугаша, маці ўсіх сыноў Альгерда была цвярская княжна, яе імя ён не называе. Пазней Марцін Кромер паўтараў за Длугашам, але дадаў, што цвярскую княжну звалі Марыяй, разам з тым Кромер пісаў пра атрыманне Альгердам Віцебска праз шлюб. Потым Мацей Стрыйкоўскі даваў звесткі, што Альгерд меў дзвюх жонак — першую з Віцебска і другую з Цвяры. Крыніца звестак Кромера (часткова) і Стрыйкоўскага стала вядома толькі ў XIX ст. — «рускі» летапіс узору «Хронікі Быхаўца», упершыню апублікаванай Тэадорам Нарбутам.
У «Хроніцы Быхаўца» віцебская княжна названа Ганнай[5], а збоку невядомай рукою папраўлена на Марыю. Няма пэўнасці — ці не зроблена праўка пад уплывам «Радаводу віцебскіх князёў», неверагоднага дадатку да хронікі. У «Хроніцы Быхаўца» храналогія шлюбаў Альгерда паблытаная — віцебская княжна ў ёй другая жонка, а не першая, што вядома з верагодных крыніц. Імя другой жонкі — цвярской княжны Ульяны — вядома з яе дарчай граматы адной з віцебскіх цэркваў[6]. Таксама блытаніны дадае і імя Ульяны ў інацтве — Марына.
Даследчыкі адзначаюць, што познія крыніцы змешваюць імёны альгердавых жонак[7]. За імі, або побач, ідуць мясцовыя віцебскія паданні, паводле іх Ульяна вясной 1392 года прыняла схіму з імем Марыя, у некаторых варыянтах Марфа, у Свята-Духавым манастыры[8]. Аднак, на праўдзе Ульяна свае апошнія месяцы жыла ў Кіеве, дзе перад смерцю прыняла схіму і пахавана ў Кіева-Пячорскай лаўры.
Такім чынам, зваць Марыяй віцебскую княжну, першую жонку Альгерда, прынята даволі ўмоўна.
Remove ads
Дзеці
Інфармацыя паводле Лявонція Вайтовіча[9].
- Андрэй (каля 1328 — 12 жніўня 1399) — князь полацкі і пскоўскі.
- Дзмітрый (каля 1329 — 12 жніўня 1399) — князь бранскі.
- Уладзімір (каля 1330 — пасля 1386) — князь кіеўскі.
- Канстанцін (каля 1331—1398) — князь чарнігаўскі.
- Фёдар (каля 1332/1333 — каля 1394) — князь ратненскі і кобрынскі.
- Агрыпіна (каля 1334—1393) — жонка князя гарадзецка-суздальскага Барыса Канстанцінавіча з 1354 года.
У мастацтве
- Віцебская княжна Марыя ва ўяўленні сучаснага мастака Ігара Дурава.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads